Фуга
Фуга (ад лац.: fuga бег, уцёкі) — поліфанічны музыкальны твор, заснаваны на імітацыйным правядзенні ва ўсіх галасах адной, радзей дзвюх і болей тэм па пэўным танальна-гарманічным плане; найвышэйшая форма поліфаніі.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Развівалася ў 17 стагоддзі з канцоны, рычэркара, матэта, дасягнула кульмінацыі ў творчасці І. С. Баха і не страціла значэння да нашага часу.
Часта фузе папярэднічае прэлюдыя ці іншая ўступная п’еса імправізацыйнага складу (фантазія, таката).
Можа ўваходзіць у санатны, сюітны ці варыяцыйны цыкл, у буйную вакальна-сімфанічную кампазіцыю (араторыя, меса і інш.).
У беларускай музыцы вядомы фугі для фартэпіяна Дз. Камінскага.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваюцца колькасцю тэм (простыя — на адну тэму, двайныя — на дзве тэмы, трайныя — на тры тэмы і г.д.) і галасоў (найбольш пашыраны 3- і 4-галосыя).
Тэма фугі выразная, вобразна акрэсленая.
Раздзелы фугі:
- экспазіцыя, дзе тэма праводзіцца па чарзе ўсімі галасамі ў галоўный і дамінантавай танальнасцях;
- распрацоўка з больш свабодным танальным планам
- рэпрыза, заключная частка з перавагай галоўнай танальнасці і больш сціплым паследаваннем імітацый (стрэта).
Асноўныя раздзелы, а часам асобныя правядзенні тэмы злучаюцца інтэрмедыямі.
Зноскі
- ↑ Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М — Я — Мн.: БелЭн, 1999. — 736 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).