Перайсці да зместу

Жанчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Венера на карціне Э.-Э. Амары-Дзюваля

Жанчы́на, таксама кабéтачалавечая істота, якая валодае марфалагічнымі, функцыянальнымі і іншымі прыкметамі, якія вызначаюць жаночы пол: жаночы набор палавых храмасом (XX), рост, маса цела, асаблівасці целаскладу, будовы палавых органаў, інтэнсіўнасць абмену рэчываў, колькасць формавых элементаў крыві, гарманальны і біяхімічны статус і г.д., а таксама ўласцівыя жаночаму полу псіхалагічныя асаблівасці: пяшчота, дружалюбнасць, какетлівасць, высокая эмацыянальнасць і інш. У перыяд палавой спеласці - здольнасць цяжарыць, нараджаць і ўскормліваць дзіця.

Традыцыйна для абазначэння жаночага полу выкарыстоўваюць знак Венеры. З пачатку XX стагоддзя ў еўрапейскіх культурах распаўсюдзіўся звычай лічыць чырвоны і ружовы колерамі дзяўчат.

Жанчына ў грамадстве

[правіць | правіць зыходнік]

Роля жанчыны ў сучасным грамадстве з пункту гледжання антрапалогіі і культуралогіі стала прадметам даследаванняў вядомага нямецкага лекара і этнографа Германа-Генрыха Плоса. Ён апублікаваў фундаментальную працу «Жанчына ў прыродазнаўстве і этнаграфіі»[1].

Доўгі час у заходняй культуры існавала няроўнасць у правах мужчыны і жанчыны, збольшага гэта было звязана з асаблівасцямі рэлігійных звычаяў (напрыклад, да нядаўняга часу ў хрысціянстве жанчыны не ўваходзілі ў клір). У цяперашні час калі ў многіх заходніх краінах, пераважна ў краінах Еўропы, а таксама ў ЗША, назіраецца тэндэнцыя раўнавання ў правах жанчыны і мужчыны. Змены, якія адбыліся ў дачыненні да жанчыны ў 20 стагоддзі на Захадзе, найбольш яскрава характарызуюцца такімі працэсамі, як сексуальная рэвалюцыя і актывізацыя фемінізму (гістарычна склалася агульная назва для розных палітычных і грамадскіх рухаў, дзейнасць якіх накіравана на барацьбу з сексізмам).

Дзякуючы эмансіпацыі жанчын, штуршком да якой стаў жаночы рух у Заходняй Еўропе, традыцыйная патрыярхальная структура грамадства была пастаўлена пад сумнёў. Сёння жанчыны могуць вольна выбіраць будучую прафесію і карыстаюцца ў большасці краін такімі ж юрыдычнымі правамі, як і мужчыны.

З'яўленне фемінізму ў якасці тэорыі была падрыхтавана наступнымі інтэлектуальнымі плынямі Захаду: ліберальная філасофія і тэорыя правоў чалавека (Джон Лок, Жан-Жак Русо і іншыя), сацыялістычная тэорыя, разгляд сексуальнасці і сексуальных паводзінаў чалавека ў сацыяльным і палітычным кантэксце (Зыгмунд Фрэйд, Вільгельм Райх, Маргарэт Мід, філосафы Франкфурцкай школы: Герберт Маркузэ і Тэадор Адорна). Акрамя таго на феміністычную думку вялікі ўплыў вырабілі ідэалогіі моладзевага пратэсту, барацьбы неграў за грамадзянскія правы, утопіі контркультуры, ідэі сексуальнай рэвалюцыі.

Зноскі

  1. Плосс Г. Женщина: Монография. Кн. I. — Сыктывкар-Киров, «Вятка». 1995.