Даная
Выгляд
Даная (стар.-грэч.: Δανάη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка аргаскага цара Акрысія, маці Персея. Паводле міфа, Акрысію была прадказаная смерць ад рукі ўнука, таму ён зняволіў Данаю у меднай вежы, куды не мог зазірнуць ніхто са смяротных. Зеўс пракраўся ў вежу ў выглядзе залатога дажджу, і ад яго Даная нарадзіла Персея. Міф аб Данаі паслужыў сюжэтам многіх твораў мастакоў эпохі Адраджэння (Карэджа, Тыцыяна, Рэмбранта і інш.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даная