Карэджа
Корэджа | |
---|---|
італ.: Correggio | |
Імя пры нараджэнні | Антоніа Алегры |
Дата нараджэння | каля 1489 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1534 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Pomponio Allegri[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, фрэскіст |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Мастацкі кірунак | маньерызм |
Заступнікі | Вераніка Гамбара |
Уплыў | Francesco Bianchi[d] і Antonio Begarelli[d] |
Уплыў на | Барбара Лонгі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоніа да Карэджа (уласна Антоніа Алегры; італ. Correggio; Antonio Allegri; каля 1489, Карэджа, Эмілія — каля 5 сакавіка 1534, там жа) — італьянскі жывапісец перыяду Высокага Адраджэння.
Працаваў у Парме і Карэджа (ад якога атрымаў сваю мянушку), карыстаўся заступніцтвам графіні Карэджа паэтэсы Веранікі Гамбары, яна рэкамендавала яго мантуанскаму герцагу.
Выпрабаваў ўплыў Андрэа Мантэньі, Леанарда да Вінчы, Рафаэля, Мікеланджэла, Доса Досі . Поўныя мяккай грацыі і інтымнага зачаравання творы Карэджа адлюстроўваюць паступовую страту гераічных рэнесансных ідэалаў, складанне новых мастацкіх формаў і прынцыпаў. У манументальным жывапісе Карэджа гуллівая лёгкасць і дэкаратыўная вытанчанасць (роспісы ў манастыры Сан-Паола ў Парме, паміж 1517 і 1520 гг.) змяняюцца пошукамі дынамічнай экспрэсіі: у размалёўках царквы Сан-Джавані Эванджэліста (1520—1523) і сабора (1526—1530) у Парме складаныя ракурсы і скіраваная ўверх віхорападобная кампазіцыя апярэджвае прасторавыя эфекты эпохі барока.
Зноскі
- ↑ Union List of Artist Names
- ↑ а б RKDartists
- ↑ Kunstindeks Danmark Праверана 17 жніўня 2018.