Гімн Гернсі
Выгляд
Гімн Гернсі (лац.: Sarnia Cherie) — гімн кароннага валодання брытанскай кароны Гернсі.
Гімн завецца Sarnia Cherie і мае два варыянты — на англійскай мове і гернсійскім дыялекце нармандскай мовы. Назву па-лацінску можна перавесці як «Дарагая Сарнія», па старажытным найменні вострава.
Словы гімна былі напісаныя Дж. Дэйтанам у 1911 годзе, крыху пазней музыку напісаў Д.Сантанджэла.
Акрамя гімна Гернсі на афіцыйных мерапрыемствах часта выконваецца і брытанскі гімн «God Save the Queen».
Англійскі варыянт | Гернсійскі варыянт |
---|---|
CHORUS
CHORUS |
|
Беларускі пераклад
[правіць | правіць зыходнік]- Сарнія, дарагая Айчына, каштоўны камень мора.
- Прыгожы востраў, маё сэрца надоўга з табою.
- Твой голас кліча мяне, калі прачынаюся, калі засынаю.
- Мая душа крычыць ад нуды, мае вочы рыдаюць
- Уяўляючы цябе і тваю мінуўшчыну,
- Твае зялёныя груды і хвалі, якія б'юць аб бераг.
- Твае скалістыя бухты. Ах, у цябе ўсё — лепшае!
- Я прывітаю цябе, вяртаючыся да цябе, востраў спакою.
ПРЫПЕЎ
- Дарагая Сарнія, каштоўны камень мора.
- Зямля майго дзяцінства, маё сэрца надоўга з табою.
- Не забудуся ніколі, як клічаш мяне ты,
- Дарагая Сарнія, востраў прыгажосці.
- Я пакідаў цябе ў гневе, я не ведаў цаны,
- Падарожнічаючы далёка, на край зямлі.
- Кажучы аб далёкіх краінах, аб даляглядах адвагі,
- Дзе землі абсыпаныя алмазамі, срэбрам і золатам.
- Сонца заўсёды ззяла, а жыццёвы шлях быў бесклапотны,
- Але твой крык заўсёды наганяў мяне, гэта раздзірала маё сэрца
- Вяртаюся дадому, з усіх ты — лепшая.
- Я прывітаю цябе, вяртаючыся да цябе, дарагі востраў спакою.
ПРЫПЕЎ
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гімн Гернсі Архівавана 18 мая 2006.