Гётыт
Выгляд
Гётыт | |
---|---|
Гётыт з Бразіліі | |
Формула | FeO(OH) |
Сінгонія | Рамбічная (планаксіянальная) |
Колер | Адценні карычневага, жоўты |
Колер рысы | Жаўтавата-карычневая |
Бляск | Алмазны |
Празрыстасць | Прасвечвае, непразрысты |
Цвёрдасць | 5 — 5,5 |
Спайнасць | Дасканалая па {010} |
Шчыльнасць | 3,3 — 4,3 г/см³ |
Гётыт — мінерал, падкласа гідраксідаў, аксігідраксід жалеза, a-FeOOH.
Названы ў гонар вялікага нямецкага паэта, філосафа, прыродазнаўца і калекцыянера мінералаў І. В. Гётэ. Сінонім — жалезная руда ігольчастая.
Утрымлівае прымесі марганцу і алюмінію, таксама залішняй адсарбіраванай вады (гідрагётыт). Гётыт разам з гідрагётытам — галоўныя кампаненты ліманіту. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі, ромба-дыпірамідальны від сіметрыі. Крышталі слупкаватыя, ігольчастыя і іх зросткі. Агрэгаты зямлістыя, радыяльна-прамяневыя, валакністыя. Колер цёмна- ці чырванавата-буры. Бляск алмазны, цьмяны або шаўкавісгы. Цвёрдасць 5—5,5. Шчыльнасць 4— 4,3 г/см³.
Асадкавы або прадукт выветрывання жалезазмяшчальных мінералаў. Каштоўная жалезная руда.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гётыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Гётыт на Вікісховішчы |
- Гётыт у базе webmineral.com (англ.)
- Гётыт у базе Каталога Мінералаў (руск.)