Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014
Аўстрыя прыняла ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне 2014» ў Капенгагене, Данія c песняй Rise Like a Phoenix у выкананні аўстрыйскага поп-спевака Канчыты Вурст і перамагла ўпершыню пасля конкурсу «Еўрабачанне 1966».[1][2][3] Прадстаўнік быў абраны шляхам унутранага адбору, арганізаваным аўстрыйскай нацыянальнай тэлекампаніяй «ORF».
Унутраны адбор
[правіць | правіць зыходнік]10 верасня 2013 года «ORF» афіцыйна абвясціў, што Канчыта Вурст была абрана шляхам унутранага адбору ў якасці прадстаўніка Аўстрыі на «Еўрабачанне 2014».[4] Жаночы вобраз Канчыты Вурст выкарыстоўвае аўстрыйскі спявак Томас Нойвірт. Нойвірт ужо раней прымаў удзел у нацыянальным фінале ад Аўстрыі пад сцэнічным імем Канчыты Вурст, дзе заняў другое месца з песняй «That's What I Am».
Песня для конкурсу была абвешчана 8 сакавіка 2014 года падчас трансляцыі праграмы Dancing Stars аўстрыйскага вяшчальніка «ORF». Вурст прадставіла пяць песень, дзе адна з іх — Rise Like a Phoenix— была абрана, каб прадстаўляць Аўстрыю ў Капенгагене.[5]
Супярэчнасці адбору
[правіць | правіць зыходнік]Пасля аб'яўлення, што Канчыта Вурст будзе прадстаўляць Аўстрыю, група ў Facebook (каля 38000 фанатаў) выказала пратэст супраць таго, што «ORF», вяшчальнік, які фінансуецца дзяржавай, здзейсніў унутраны выбар без грамадскага галасавання.[6] У інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Kurier, Канчыта Вурст заявіла, што крытыка ад групы пераўзышла пратэст супраць Вурст як абранага выканаўцы і замест «адлюстроўвае гамафобныя выказванні і дыскрымінацыю», адзначыўшы, што ORF нясе поўную адказнасць за прыняцце рашэнняў адносна конкурсу, і што тэлекампанія раней унутрана абрала Эрыка Папілая прадстаўляць Аўстрыю ў 2007 годзе.[7] У адказ групе ў Facebook, Вурст паабяцала «працягнуць барацьбу супраць дыскрымінацыі».[6]
Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала петыцыю, якая заклікала беларускага вяшчальніка «Белтэлерадыёкампанію» байкатаваць Еўрабачанне 2014 у сувязі з удзелам Канчыты Вурст.[8] Паводле слоў складальнікаў петыцыі, конкурс стаў «рассаднікам садаміі», і што выбар Вурст з'яўляецца ўсяго толькі спробай еўрапейскіх лібералаў навязаць сваі каштоўнасці Беларусі і Расіі.[8][9] Аналагічнае хадайніцтва таксама было атрымана ў Міністэрствы сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі ад актывістаў групы бацькоўскага выхавання, у якім было сабрана звыш 400 подпісаў.[10]
На Еўрабачанні
[правіць | правіць зыходнік]Падчас паўфінальнага размеркавання 20 студзеня 2014 года ў мэрыі Капенгагена Аўстрыя атрымала месца ў першай палове другога паўфіналу 8 мая 2014 года.[11] У другім паўфінале прадзюсары шоў вырашылі, што Аўстрыя будзе выступаць шостай, пасля Польшчы і перад Літвой.[12] Аўстрыя ў другім паўфінале заняла першае месца з 169 баламі і прайшла ў фінал, які адбыўся 10 мая 2014 года.[13] Падчас прэс-канферэнцыі для паўфіналістаў, якія прайшлі ў фінал, Аўстрыя атрымала месца ў першай палове фінала.[14] У фінале прадзюсары шоў вырашылі, што Аўстрыя будзе выступаць пад нумарам 11, пасля Грэцыі і перад Германіяй.[15] Аўстрыя выйграла конкурс, заняўшы першае месца з 290 баламі.[16] Гэта другая перамога Аўстрыі ў гісторыі Еўрабачання, першая была ў 1966 годзе, калі перамог Уда Юргенс з песняй «Merci, Cherie».
Падчас выступлення Канчыта Вурст знаходзілася адна на платформе з святлодыёднымі экранамі, якія праецыравалі полымя і крылы агню.[17]
У Аўстрыі абодва паўфіналы і фінал трансляваліся па ORF Eins. Каментар — Андзі Кноль. Аўстрыйскі прадстаўнік для абвяшчэння вынікаў аўстрыйскага галасавання ў фінале — Каці Беловіч.[18]
Галасы, атрыманыя Аўстрыяй
[правіць | правіць зыходнік]12 балаў | 10 балаў | 8 балаў | 7 балаў | 6 балаў |
---|---|---|---|---|
5 балаў | 4 бала | 3 бала | 2 бала | 1 бал |
12 балаў | 10 балаў | 8 балаў | 7 балаў | 6 балаў |
---|---|---|---|---|
5 балаў | 4 бала | 3 бала | 2 бала | 1 бал |
Галасы ад Аўстрыі
[правіць | правіць зыходнік]
Другі паўфінал[правіць | правіць зыходнік]
|
Фінал[правіць | правіць зыходнік]
|
Зноскі
- ↑ «Conchita to „Rise Like A Phoenix“ for Austria»
- ↑ «Austria: Conchita to Rise like a phoenix in Copenhagen»
- ↑ «Austria: Conchita releases ‘Rise Like A Phoenix’»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2014. Праверана 21 мая 2014.
- ↑ "Conchita Wurst soll Österreich beim Song Contest vertreten". nachrichten.at(ням.). 10 September 2013. Праверана 10 September 2013.
- ↑ Van Bedts, Raf. Conchita Wurst stelt op 7 maart Eurovisielied voor (гал.). eurosong.be (19 студзеня 2014). Праверана 19 January 2014.
- ↑ а б Ranta, Riku (14 September 2013). "AUSTRIA: THOUSANDS JOIN A FACEBOOK GROUP PROTESTING ORF'S CHOICE". escwebs. Архівавана з арыгінала 23 кастрычніка 2013. Праверана 20 November 2013.
- ↑ Knecht, Doris (17 September 2013). "Conchita Wurst: "Ein Bart alleine reicht nicht"". Kurier(ням.). Архівавана з арыгінала 24 мая 2014. Праверана 20 November 2013.
- ↑ а б Bigg, Claire (31 October 2013). "Bearded Drag Queen Sparks Eurovision Uproar". Radio Free Europe/Radio Liberty. Праверана 20 November 2013.
- ↑ "Petition in Weißrussland: Protest gegen Conchita Wurst". Der Standard(ням.). 11 November 2013. Праверана 20 November 2013.
- ↑ "Певец-трансвестит может оставить россиян без "Евровидения"". Pravda.ru(руск.). 24 December 2013. Праверана 31 December 2013.
- ↑ Escudero, Victor M.. Allocation Draw results: Who's in which Semi-Final? . Eurovision.tv (20 студзеня 2014). Праверана 20 January 2014.
- ↑ Siim, Jarmo. Running order for Eurovision Semi-Finals decided . Eurovision.tv (24 сакавіка 2014). Праверана 26 March 2014.
- ↑ а б Eurovision Song Contest 2014 Second Semi-Final . Eurovision.tv (11 мая 2014). Праверана 11 May 2014.
- ↑ Brey, Marco. Second Semi-Final: The Winners' Press Conference . Eurovision.tv (8 мая 2014). Праверана 8 May 2014.
- ↑ Storvik-Green, Simon. Running order for the Grand Final revealed! . Eurovision.tv (9 мая 2014). Праверана 9 May 2014.
- ↑ а б Eurovision Song Contest 2014 Grand Final . Eurovision.tv (11 мая 2014). Праверана 11 May 2014.
- ↑ Brey, Marco. Conchita rehearses first to 'Rise Like A Phoenix' . Eurovision.tv (30 красавіка 2014). Праверана 30 April 2014.
- ↑ Österreich im zweiten Song-Contest-Semifinale am 8. Mai (ням.)(недаступная спасылка). ORF. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2014. Праверана 19 March 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўстрыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2014