Альфонса I Ваяўнік
Альфонса I Ваяўнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Педра I[d] | ||||||
Пераемнік | Гарсія IV | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Педра I[d] | ||||||
Пераемнік | Раміра II Манах | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Педра I[d] | ||||||
Пераемнік | Раміра II Манах | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Урака I[d] | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Урака I[d] | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Урака I[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1073 |
||||||
Смерць |
7 верасня 1134[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Хіменесы і Арагонская дынастыя[d] | ||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Alfonso Sánchez | ||||||
Бацька | Санча I[d][3] | ||||||
Маці | Фелісія дэ Русі[d][3] | ||||||
Жонка | Урака I[d][4][5] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альфонса I Ваяўнік (ісп.: Alfonso el Batallador, 1073 — 7 верасня 1134) — кароль Арагона, які атрымаў сваю мянушку за перамогі ў 29 бітвах.
Быў сынам Санча I і атрымаў у спадчыну ад брата Педра I трон. Быў адным з самых выдатных дзеячаў так званага арагонскага кірунку Рэканкісты, умелым военачальнікам і храбрым воінам, кіраўніком каралеўства Арагон і Памплоны, а таксама некаторы час усёй Кастыліі (у 1109—1114 гадах). Альфонса працягнуў наступальную палітыку бацькі і брата, захапіўшы значную колькасць мусульманскіх гарадоў і крапасцей. Галоўным дасягненнем Альфонса Ваяўніка стала аблога Сарагосы (з 22 мая 1118 г.), якая доўжылася звыш паўгода і завяршылася падзеннем найбуйнейшага мусульманскага цэнтра ў сярэднім цячэнні Эбра. 18 снежня 1118 года Сарагоса перайшла да хрысціян.
Нягледзячы на яго поспехі, феадальная раздробненасць хрысціянскіх каралеўстваў поўначы ўскладняла яго задачы. Бітва пры Фразе 1134 года завяршылася разгромным паражэннем Альфонса, які быў паранены і неўзабаве сканаў. Амаль палову заваяваных тэрыторый прыйшлося вярнуць мусульманам, Альфонса VII Кастыльскі заняў частку арагонскіх земляў, а Гарсія IV Аднаўляльнік стварыў незалежнае каралеўства Навара.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўшыся з Уракай, дачкой караля Кастыліі Альфонса VI, Альфонса I паспрабаваў пасля яго смерці займець і кастыльскі трон. Спачатку, з 1114 года, гэта мела поспех, аднак недоўгачасовы. Усяго праз некалькі гадоў шлюб быў скасаваны, а Урака заклікала кастыльскае дваранства да барацьбы супраць былога мужа.
Рэканкіста
[правіць | правіць зыходнік]Больш паспяховым Альфонса I быў у барацьбе супраць маўраў падчас так званай Рэканкісты. У адрозненне ад умераных паўночна-заходніх тэрыторый Пірэнейскага паўвострава, слаба закранутых арабскімі нашэсцямі, цёплы міжземнаморскі паўднёвы ўсход, асабліва абрашаная даліна р. Эбра, сталі сапраўднай калыскай багатай мусульманскай цывілізацыі ў Іспаніі, таму ў гэтым кірунку Рэканкіста доўгі час не мела поспехаў. Але пры падтрымцы французскіх феадалаў 18 снежня 1118 года арагонскае войска ўзяло Сарагосу, якая пасля стала рэзідэнцыяй Альфонса I.
Кароль аднавіў хрысціянскія біскупствы ў Сарагосе і Тараконе, якія прыйшлі ў заняпад за 400 гадоў мусульманскага кіравання. Былі таксама далучаны гарады Куэнка і Тэруэль. Але і мусульманскае насельніцтва заваяваных земляў (марыскі) апынулася пад асобай абаронай караля. Пад ударамі арагонскага манарха палі мусульманскія Тарагона і Калатаюд, а войска праз Валенсію і Мурсію дайшло да Гранады. Да караля далучыліся 40 000 хрысціянскіх сем’яў масарабаў, чые продкі на працягу 300 гадоў хаваліся ў горным масіве Альпухары. Гэта група была паселена ў Сарагосе. Каля Валенсіі Альфонса I удалося атрымаць рашучую перамогу над маўрамі ў 1126 годзе. Аднак пры аблозе памежнай крэпасці Фрага ў 1134 годзе Альфонса I быў раптоўна атакаваны маўрытанскім намеснікам Валенсіі і, быўшы параненым, ледзь дабраўся да кляштара Сан-Хуан-дэ-ла-Пенья , дзе сканаў ад ран 7 верасня 1134 г. Дзяцей ён не пакінуў.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Не маючы спадчынніка, Альфонса I адпісаў сваю дзяржаву гаспітальерам і тампліерам, аднак яго апошняя воля так і не была выканана. Новым каралём Арагона быў абвешчаны яго малодшы брат Раміра II Манах.
Зноскі
- ↑ Alfonso I de Aragón. // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Альфонсъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 47–55.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Альфонс, короли Арагонии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альфонса I Ваяўнік
- Заваяванні Альфонса Ваяўніка Архівавана 31 кастрычніка 2015.
- Падрабязная карта заваяванняў Альфонса Ваяўніка 1104—1134 гг. Архівавана 18 кастрычніка 2014.