Агюст Радэн
Франсуа Агюст Рэнэ Радэн | |||
---|---|---|---|
François-Auguste-René Rodin | |||
| |||
Імя пры нараджэнні | фр.: René François Auguste Rodin | ||
Дата нараджэння | 12 лістапада 1840[1][2][…] | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 17 лістапада 1917[1][5][…] (77 гадоў) | ||
Месца смерці | |||
Месца пахавання | |||
Грамадзянства | Францыя | ||
Бацька | Jean Baptiste Rodin[d][6] | ||
Маці | Marie Cheffer[d][6] | ||
Жонка | Rose Beuret Mignon[d] | ||
Род дзейнасці | скульптар, рысавальнік, фатограф, мастак, мастак-гравёр | ||
Жанр | партрэт[7][8], алегорыя[d][8], фігурка[d][8], ню[8] і паблік-арт[d][9] | ||
Вучоба | |||
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм | ||
Вядомыя працы |
Мысліцель Грамадзяне Кале |
||
Уплыў | Albert-Ernest Carrier-Belleuse[d] і Horace Lecoq de Boisbaudran[d] | ||
Уплыў на |
Антуан Бурдэль Каміла Кладэль Ганна Галубкіна |
||
Член у | |||
Узнагароды |
|
||
Подпіс | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франсуа́ Агю́ст Рэнэ́ Радэ́н (фр.: François-August-René Rodin, 12 лістапада 1840, Парыж — 17 лістапада 1917) — французскі скульптар, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму ў скульптуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Парыжы, пазней вучыўся ў двух вядомых скульптараў — Антоніа Луіса і Антуана Бары. Спрабаваў паступіць ў вышэйшую мастацкую школу (Beaux Arts), але быў прыняты ў іншую школу (École Spéciale de Dessin et d’Architecture), дзе вучылі рамеснікаў, якія працуюць у сферы дэкарацыйнай скульптуры.
Першая мастацкая праца Радэна «Чалавек са зламаным носам», была адхілена на Парыжскім салоне, з-за таго што не ўкладвалася ў акадэмічныя каноны прыгажосці. У 1871 годзе, у пошуках працы Радэн пераехаў у Бельгію, дзе стварыў некалькі скульптураў для прыватных дамоў, для будынку біржы і элементы помніка бургамістру Лоасу. Адначасова Радэн займаўся вывучэннем старажытнага мастацтва і творчасці Рубенса. Пасля наведвання Італіі і знаёмства з творчасцю Мікеланджэла, у Радэна ўзнікла ідэя стварэння статуі «Эра бронзы».
Сведчаннем прызнання таленту Радэна стала набыццё французскім урадам двух яго статуй «Іаан Хрысціцель» і «Чалавек, які крочыць». Адначасова яму было даручана стварэнне скульптурнага партала. Працу над «Варотамі пекла» (распачата ў 1888 годзе) Радэн не скончыў да канца жыцця. Іншымі буйнымі творамі сталі скульптуры «Грамадзяне Кале», помнік Віктору Гюго, статуя Анарэ дэ Бальзака.
У 1885 годзе Радэн узяў памочніцу ў майстэрню, 19-гадовую Камілу Кладэль. Хутка яны ажаніліся нават нягледзячы на значную розніцу ва ўзросце. Нягледзячы на шлюб Радэн не страціў сувязі з Роз Бёрэ, з якой ён пазнаёміўся яшчэ падчас падарожжа па Бельгіі.
Да пачатку ХХ стагоддзя Радэн стаў вядомым скульптарам і французскі ўрад прадставіў яму асобны павільён на Сусветнай выстаўцы 1900 года. Вучнямі Радэна сталі такія вядомыя мастакі як Эміль Антуан Бурдэль і Канстанцін Бранкузі.
Перад смерцю Агюст Радэн перадаў ураду Францыі калекцыю сваіх твораў, з мэтай стварэння ў яго рэзідэнцыі (Hotel Biron) музея. Памёр Радэн у сваім доме ў Медоне, прыгарадзе Парыжа.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Раннім яго творам уласцівы смеласць вобразных і пластычных пошукаў, філасофская глыбіня задумы, жыццёвасць перадачы складаных рухаў, энергічная мадэліроўка аб’ёмаў: «Чалавек са зламаным носам» (1864), «Бронзавы век» (1876), «Іаан Хрысціцель» (1878) і інш. З 1880 працаваў над гарэльефнай кампазіцыяй «Вароты пекла», асобныя часткі якой сталі самастойнымі творамі; «Ева» (1881), «Пацалунак» (1886), «Мысліцель» (1889), «Вечная вясна» (1880-я г.).
У 1884—1888 стварыў для г. Кале скульптурную групу «Грамадзяне Кале» (устаноўлена ў 1895), якая вызначаецца суровым героіка-драматычным гучаннем, складанай эмацыйнай атмасферай, унутранай напружанасцю герояў, што перадаецца праз неспакойны рытм кампазіцыі, экспрэсіі поз і жэстаў, кантрасты статычных і дынамічных фігур.
З сярэдзіны 1880-х гадоў А. Радэн у творчасці схіляўся да ускладненых сімвалічных вобразаў, выяўлення гамы эмоцый чалавека — ад яснай гармоніі да змрочнага самапаглыблення і адчаю. Творы набылі эскізны, знешне як бы незавершаны характар, святлоценявую кантрастнасць, падкрэслена жывапісную мадэліроўку абцякальных форм, пластычнасць і фактурную адчувальнасць: помнік А. Бальзаку ў Парыжы (1893—1897; устаноўлены ў 1939) і інш.
Партрэты А. Радэна вызначаюцца вастрынёй і цэласнасцю перадачы характару: бюсты В. Гюго, Ж. Далу (1883), В. А. Рашфора (1897), П. Бертло (1906) і інш.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Урад Францыі стварыў Музей Радэна ў 1919 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Auguste Rodin
- ↑ François Auguste René Rodin — ministère de la Culture.
- ↑ а б Union List of Artist Names
- ↑ а б Regionální významné osobnosti Праверана 19 верасня 2024.
- ↑ Germain René Michel Bazin Auguste Rodin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Germain René Michel Bazin Auguste Rodin // Encyclopædia Britannica
- ↑ а б в г RKDartists
- ↑ https://picasso.iro.umontreal.ca/~mona/api/v3/artists
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пешына Т. В. Радэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Ruth Butler. Rodin: The Shape of Genius. — Yale University Press, 1996. — 608 p. — ISBN 9780300064988.
- Bernard Champigneulle. Rodin. — London: Thames and Hudson, 1999. — 285 p. — ISBN 0500200610.
- Albert Edward Elsen. Rodin. — Museum of Modern Art, 1963. — 228 p.
- Albert Edward Elsen, Rosalyn Frankel Jamison, Bernard Barryte. Rodin's art: the Rodin Collection of the Iris & B. Gerald Cantor Center for Visual Arts at Stanford University. — Oxford University Press, 2003. — 662 p. — ISBN 9780195133813.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агюст Радэн
- Rodin Collection (англ.)(недаступная спасылка). Iris & B. Gerald Cantor Center for Visual Arts at Stanford University. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 22 лютага 2012.
- Rodin-Web.org — The Independent Academic Rodin Platform (англ.)(недаступная спасылка). Hans de Roos, Munich, Germany (12 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 22 лютага 2012.
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 17 лістапада
- Памерлі ў 1917 годзе
- Памерлі ў Медоне
- Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Выпускнікі Вышэйшай нацыянальнай школы дэкаратыўнага мастацтва
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Леапольда I
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары Францыі
- Агюст Радэн
- Мемуарысты Францыі
- Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў