Іспанскі рэспубліканскі флот
Іспанскі рэспубліканскі флот | |
---|---|
Краіна | |
Падпарадкаванне | Другая Іспанская Рэспубліка[d] |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Іспанскай Рэспублікі |
Тып | ваенна-марскія сілы |
Удзел у |
Ваенна-марскі флот Другой Іспанскай Рэспублікі (ісп.: Marina de Guerra de la República Española) — ваенна-марскі складнік Узброеных сіл Іспанскай Рэспублікі 1931—1939 гадоў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ад зрынутага ў 1931 годзе манархічнага ўрада новы рэжым атрымаў буйны флот, які галоўным чынам прызначаўся для абароны заморскіх тэрыторый. У Іспаніі ваенна-марская служба, у параўнанні з арміяй і ВПС, валодала вялікім прэстыжам, чым ахвотна карысталіся старшыя афіцэры ВМФ. Распачатыя рэформы рэспубліканскіх уладаў камандаванне флоту сустрэла з падазрэннем, бо на пост ваеннага міністра прызначылі Мануэля Асанья. Ён не быў вайскоўцам і не ведаў усіх тонкасцяў работы с прадстаўнікамі ВМС[1][2].
Да ўладаў лаяльнасць праяўлялі малодшыя афіцэры і радавыя матросы. У адрозненне ад кансерватыўнага кіраўніцтва флоту, яны падзялялі левыя погляды[3].
Падчас падзей ліпеня 1936 года, калі паўстанцамі-нацыяналістамі арганізавана ўзброенае паўстанне, прыхільнікамі апазіцыі важная роля адводзілася іспанскім ваенна-марскім сілам. Яны маглі альбо перакінуць мяцежную Афрыканскую армію з Марока ў Іспанію, альбо пакінуць яе ў Афрыцы. Так, 18 ліпеня эсмінец «Чурука», не дасведчаны аб мяцяжы, перакінуў у Андалусію батальён «Бандэру» Замежнага легіёну, які падтрымаў бунт. Але хутка экіпаж даведаўся пра путч і адмовіўся выконваць загады афіцэраў і ўзяў камандаванне на сябе. Аналагічныя падзеі адбыліся на крэйсерах «Лібертад» і «Сервантэс». Няўдачай скончыліся спробы змоўшчыкаў займець хаця б адну падводную лодку.
У выніку большая частка флоту засталася ў Рэспублікі.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Напярэдадні грамадзянскай вайны ў Іспаніі на рахунку ВМФ знаходзіліся 2 лінкоры, 7 крэйсераў, 17 эсмінцаў, 8 мінаносцаў, 5 кананерскіх і 12 падводных лодак, дзе з улікам берагавых часцей служыла каля 35 тысяч чалавек.
Бітвы
[правіць | правіць зыходнік]- Сутыкненні ў Гібралтарскім праліве (гл. Паветраны мост праз Гібралтар (1936))
- Бой ля мыса Спартэль (1936)
- Бой ля мыса Шэршэль
- Бой ля мыса Палас (1938)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
- Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.
- Платошкин Н. Н. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2005. — 478 с. — ISBN 5-2240-4456-1.
- Шубин А. В. Великая испанская революция. — М.: URSS, Книжный дом «Либроком», 2011. — 605 с. — ISBN ISBN 978-5-397-02355-9.