Інтэрнацыянальныя брыгады
Інтэрнацыянальныя брыгады або інтэрбрыгады — баявыя часці з замежнікаў, якія ваявалі ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку ўрадавых сіл.
Інтэрбрыгады былі рэспубліканскімі ваеннымі фарміраваннямі, сфармаванымі паміж 1936-м і канцом 1938 года з добраахвотнікаў з 53 розных дзяржаў, якія прыбылі ў Іспанію, каб ваяваць на баку рэспубліканскага ўрада Народнага фронту. Брыгады фармаваліся пераважна па моўнай прыкмеце. Самыя вядомыя: імя Лінкальна — англійская, імя Тэльмана — нямецкая, імя Гарыбальдзі — італьянская, батальён Андрэ Марці — французскі. З боку СССР у вайне прымалі ўдзел падраздзяленні Чырвонай арміі і кадравыя афіцэры, у якіх былі падробленыя дакументы. Афіцыйна яны называліся «добраахвотнікамі». (гл. Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Іспаніі)
Інтэрбрыгады ваявалі на баку рэспубліканскага ўрада супраць іспанскіх паўстанцаў-нацыяналістаў, якімі кіраваў генерал Франсіска Франка, што актыўна падтрымліваўся нацыянал-сацыялістычнай Германіяй Адольфа Гітлера і фашысцкай Італіяй Беніта Мусаліні.
Інтэрбрыгады налічвалі да 35 000 мужчын і жанчын[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Всемирная история / В десяти томах. Под ред. Е. М. Жукова (гл. ред.) и др. /Академия наук СССР.— М.: Изд-во соц.-экономич. лит-ры.— Том IX.— 1962.— С. 342.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Всемирная история / В десяти томах. Под ред. Е. М. Жукова (гл. ред.) и др. /Академия наук СССР.— М.: Изд-во соц.-экономич. лит-ры.— Том IX / Под ред. Л. И. Зубока (отв. ред), А. М. Дубинского, Г. Н. Севостьянова.— 1962.— 751 с.