Цюркская прамова
Цюркская прамова — гіпатэтычная прамова цюркскай моўнай сям'і, існаванне якой прыпадае на перыяд да падзелу цюрак на агузаў і булгараў, які адбыўся прыкладна ў 4500-4000 гг. да н.э.[1] Рэканструкцыя мовы адбываецца з дапамогай паранаўча-гістарычнага метаду.
Меркавана ўзнікла шляхам вылучэння з алтайскай прамовы ў перадгор'ях Алтаю.
Для запісу мовы старажытныя цюркі выкарыстоўвалі старажытнацюркскую рунічную пісьмовасць. Нягледзячы на пачатак дыялектнага распаду ў вусным маўленні цюркскіх плямёнаў з цягам іх рассялення па Еўразіі, для запісу сваёй мовы старажытныя цюркі пачалі карыстацца старажытнацюркскай рунічнай пісьмовасцю. З гэтай прычыны паўстала літаратурная архона-енісейская (старажытнацюркская) мова, якая мела наддыялектны характар. Найраннейшыя цюркскія помнікі датуюцца VII ст. н.э.
Рэканструкцыя цюркскай прамовы ўзняла некаторыя праблемы, у прыватнасці, пытанне пра першаснасць ратацызму або зэтацызму ў гэтай мове. Найбольш старажытныя пісьмовыя помнікі (петрогліфы, выкананыя старажытнацюркскімі рунамі) ужо адлюстроўваюць на сабе існаванне ў цюркскай прамове -z- і -r- дыялектаў, што сведчыць на карысць пачатку падзелу мовы на ўласнацюркскія і булгарскія. У той жа час іншыя алтайскія мовы (мангольскія, тунгуса-маньчжурскія) дэманструюць толькі -r- асновы. Вызначаныя асаблівасці цюркскай прамовы можна аднавіць на грунце кансерватыўных -r- моў (напр., чувашская мова) і шляхам аналізу булгарскіх элементаў у венгерскай.
Фанетыка
[правіць | правіць зыходнік]Фанетыка мовы характарызуецца наяўнасцю гармоніі галосных — рысы, якая часта прыпісваецца і праалтайскай мове. Гармонія галосных выражалася ў супрацьпастаўленні галосных e, i, o, u і ë, ï, ö, ü (апрача a), існавала дзве велічыні галосных.
Лексіка
[правіць | правіць зыходнік]Лічэбнікі
[правіць | правіць зыходнік]1 | *bir |
2 | *ėki |
3 | *üč |
4 | *tȫrt |
5 | *bēš |
6 | *altï |
7 | *yeti |
8 | *sekir |
9 | *tokur |
10 | *on |
20 | *yėgirmi |
30 | *otuz |
40 | *kïrk |
50 | *elig |
60 | *altmïš |
70 | *yetmïš |
80 | *sekizon |
90 | *tokuzon |
100 | *jür, *yüz |
Зноскі
- ↑ The Turkic Languages Lars Johanson. s 68. 1998. ISBN 0-415-08200-5
- ↑ Andras Rona-Tas, 'The Reconstruction of Proto-Turkic and the Genetic Question', in L. Johanson, The Turkic Languages, Routledge Language Family Descriptions, Routledge (1998), ISBN 0-415-08200-5, pp. 67–80.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gyula Décsy, The Turkic Protolanguage: A Computational Reconstruction (1998).
- Edward J. Vajda, review of Décsy (1998), Language (2000), 473—474.
- Gerard Clauson, Etymological dictionary of pre-thirteenth-century Turkish, Oxford, Clarendon Press (1972).
- Vilhel Gronbech, Preliminary Studies in Turkic Historical Phonology (Uralic & Altaic), RoutledgeCurzon (1997), ISBN 0-7007-0935-5.
- Andras Rona-Tas, 'The Reconstruction of Proto-Turkic and the Genetic Question', in L. Johanson, The Turkic Languages, Routledge Language Family Descriptions, Routledge (1998), ISBN 0-415-08200-5, pp. 67-80.