Крымчацкая мова
Крымчацкая мова | |
---|---|
Саманазва | кърымчах тыльы |
Краіны | ва Украіне, у Ізраілі, Турцыі |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа, Блізкі Усход |
Афіцыйны статус | — |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | кірыліца |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | jct |
WALS | kym |
Ethnologue | jct |
ELCat | 1739 |
IETF | jct |
Glottolog | krym1236 |
Крымча́цкая мова (часам: яўрэ́йска-крымскатата́рская мова, саманазва: кърымчах тыльы) — адна з моў цюркскай сям’і моў, распаўсюджаная ва Украіне на паўвостраве Крым у асяроддзі крымчакоў, асаблівай этнічнай групы, якая спалучае ў сабе цюркскія і яўрэйскія элементы. Часам можа лічыцца дыялектам крымскататарскай мовы. Колькасць носьбітаў — каля 200 чалавек[1]; адносіцца да моў, што знаходзяцца на мяжы вымірання.
Як і большасць моў, што вядомыя пад сукупным тэрмінам яўрэйскія мовы (які пазначае не мовы адзінага генетычнага паходжання, а мовы, што ў вялікай ступені гістарычна звязаныя з яўрэйскай культурай і рэлігіяй), крымчацкая мова змяшчае вялікую колькасць гебраізмаў. Перад савецкай эпохай для запісу мовы выкарыстоўвалася яўрэйскае пісьмо, якому ў 1930 годзе ў рамках усесавецкай лацінізацыі моў малых народаў СССР прыйшоў на замену ўніфікаваны цюркскі лацінскі алфавіт. Цяперашняя крымчацкая мова выкарыстоўвае кірылічны алфавіт. Да канца ХІХ ст. крымчакі называлі ўласную мову словам чагатай.
У 2012 годзе ва Украіне пачалі дзейнічаць палажэнні Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў, крымчацкая мова стала адной з моў, што трапіла ў спіс моў, якім у краіне забяспечваецца падтрымка паводле Хартыі.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Крымчацкая мова адносіцца да кыпчацка-палавецкае падгрупы цюркскай сям’і моў, але ў сучасным размоўным і асабліва пісьмовым маўленнях шмат элементаў іншае падгрупы — агускай, што дазваляе разглядаць мову як змяшаную кыпчацка-агускую. Тым не менш, крымчацкая мова захавала найстаражытнейшыя архаічныя рысы, якія, незважаючы на агускі ўплыў, збліжаюць мову з карачаева-балкарскай нават больш, чым з гістарычна блізкай караімскай. Агускі (або, вужэй, асманскі) уплыў выяўляецца толькі ў фанетыцы і часткова ў лексыцы, тады як марфалогія не закранутая, што важна пры аднясенні мовы ў адну падгрупу з карачаева-балкарскай і караімскай[2].
Структурна крымчацкая мова можа разглядацца як гаворка сярэдняга дыялекту крымскататарскай мовы, адрозніваючыся ў асноўным наяўнасцю гебраізмаў і некаторымі архаічнымі асаблівасцямі, звязанымі з замкнёным пражываннем крымчакоў у асобнай слабадзе Карасубазару.
Лінгвістычная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Фанетыка, фаналогія
[правіць | правіць зыходнік]Для фанетыкі мовы ўласцівы некаторы асманскі ўплыў. У гэтай галіне праяўляюцца найбольш прыкметныя асаблівасці мовы: моцная рэдукцыя галоснага пярэдняга шэрагу [i], які ў слабой пазіцыі абазначаецца як ы (быр «адзін», сыз «вы», кытийим «я іду адсюль», кыбык «як»); спірантызацыя q > x у фінальнай пазіцыі (бойдах «халасцяк», къартлых «старасць»); агускі ініцыяльны v (вер «дай», вар «ёсць», вар- «пайсці»); агуская форма дапаможнага дзеяслова ol- «быць»; пераход ініцыяльнага t > č (чыш «зуб», чӱш «сон», чӱшмек «падаць»), некаторая дэпаляталізацыя галосных ö, ü ў першых складох (ач копеклер «галодныя сабакі», мен ишчы дугульым «я не працоўны»).
Марфалогія
[правіць | правіць зыходнік]Марфалогія мовы супадае з марфалогіяй сярэдняга дыялекту крымскататарскай мовы, яе лад практычна не закрануты агускім уплывам.
Лексіка
[правіць | правіць зыходнік]Для лексікі мовы ўласцівы пэўныя долі яўрэйскага і агускага ўплываў, таксама вылучаецца спецыфічная лексіка: къысреге «праўдзівы», чешни «смак», русфай «кепскі», опранмах «пакутаваць», мефе «карысць», авода «служба», акибат «надзея», хора «усявышні, Бог», зофра «жоўць», д’иба «шоўк», халт «глупства», арын «проста», могеджет «цуд», бехсун «сумны», эйран ол- «закахацца», исфат «клятва». Рукапісныя зборнікі, вядомыя ў караімаў як мэджума, у крымчакоў называюцца джонк (параўн. з крымскататарскім джонк «альбом»).
Колькасць носьбітаў
[правіць | правіць зыходнік]Да Другой сусветнай вайны ў Крыме пражывала каля 6 000 крымчакоў, для пераважнай большасці іх роднай мовай з’яўлялася крымчацкая. У часы акупацыі Нацысцкай Германіяй 1941—1944 гадоў сілы нацыстаў знішчылі амаль усіх крымчакоў. Жывымі засталося каля тысячы чалавек — мужчыны, якія сышлі на фронт, і нешматлікія сем’і, якія паспелі эвакуіравацца.
У маі 1944 года крымскія татары былі дэпартаваны ва Узбекістан, у лік дэпартаваных трапіла вялікая частка крымчакоў, некаторыя з якіх так і засталіся ў краіне. У нашыя часы мова імкліва вымірае. Усеўкраінскі перапіс насельніцтва 2001 года засведчыў наяўнасць 785 чалавек крымчацкай нацыянальнасці, з іх прыкладна 68 чалавек здольныя размаўляць на мове[3], але існуюць і іншыя звесткі (гл. Ethnologue). Роднай мовай крымчацкая застаецца для значна меншай колькасці людзей, толькі для трох чалавек. Адзін з іх, Давід Рабі, у 2004 годзе выпусціў кнігу з кароткім апісаннем мовы і крымчацка-рускім слоўнікам. Адна з апошніх носьбітак жывога крымчацкага маўлення — Вікторыя (Гурджы) Багінская — памерла 7 студзеня 2012 года ў Краснадары, Расія.
Пісьмовасць
[правіць | правіць зыходнік]Узнікненне крымчацкай пісьмовасці на аснове арамейскага алфавіта звязанае, відавочна, з неабходнасцю перакладу малітваў з старажытнаяўрэйскай мовы: напрыклад, помнік канца XV — пачатку XVI стст. «Рытуал Кафы». У навучальных дапаможніках, выдадзеных у 1930-х гадах, выкарыстоўваўся лацінскі алфавіт, падобны на г.зв. яналіф («новы алфавіт») — уніфікаваны варыянт лацінскага алфавіта, які ў часы савецкай палітыкі лацінізацыі ўводзіўся для цюркскіх моў СССР. Алфавіт меў наступны выгляд.
A a | B ʙ | C c | Ç ç | D d | E e | F f | G g |
H h | I i | J j | Ь ь | K k | Q q | Ƣ ƣ | L l |
M m | N n | N̡ n̡ | O o | Ɵ ɵ | P p | R r | S s |
Ş ş | T t | U u | Y y | V v | Z z | Ƶ ƶ |
Пасля 1936 года кнігавыданне на мове прыпынілася, і мова трапіла ў катэгорыю беспісьменных. Пачынаючы з 1930-х гадоў пры запісе тэкстаў на крымчацкай мове крымчакі ўжывалі расійскі варыянт кірыліцы.
Сучасны праектны крымчацкі алфавіт таксама засноўваецца на кірыліцы[4]. Як і некаторыя іншыя кірылічныя алфавіты цюркскіх моў, ён утрымлівае дыграфы з выкарыстаннем літары ъ і літары з дыякрытычным знакам трэма.
А а | Б б | В в | Г г | Гъ гъ | Д д | Е е | З з |
И и | Й й | К к | Къ къ | Л л | М м | Н н | Нъ нъ |
О о | Ӧ ӧ | П п | Р р | С с | Т т | У у | Ӱ ӱ |
Ф ф | Х х | Ч ч | Чъ чъ | Ш ш | Ы ы | Ь ь | Э э |
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку ХХ ст. у Сімферопалі і Карасубазары дзейнічалі дзве пачатковыя школы з навучаннем на крымчацкай мове, першы лемантар і падручнік для пачатковых класаў на крымчацкай мове склаў Ісаак Кая. У 1989 годзе ў Сімферопалі дзейнічала нядзельная школа, дзе слухачы рознага ўзроўню вывучалі крымчацкую мову.
Прыклад
[правіць | правіць зыходнік]Урывак вершу А. Пушкіна «Хмара» на крымчацкай мове, пераклад В. Багінскай-Гурджы[5]:
- Булут къап-къара, сэн нэге давранайсынъ?
- Нэге ачылгъан кӧклерде долашайсынъ?
- Нэге къарартайсынъ ярых кӱнлерны?
- Нэге йыгълатайсынъ частлы аваны?..
Прымаўка на мове, В. Багінская-Гурджы[6]:
- Кымы су тапмаз ичмее, кымы копур тапмаз кечмее.
- Хто вады не знойдзе напіцца, а хто мосту не знойдзе — прайсці.
Параўнанне з турэцкай мовай
[правіць | правіць зыходнік]Крымчацкая | Турэцкая | Беларуская |
---|---|---|
kılıç | kılıç | меч |
arıslan | arslan | леў |
yaka | yaka | каўнер |
yulduz | yıldız | зорка |
yaş | yaş | узрост |
yol | yol | дарога |
kalkan | kalkan | шчыт |
yanhı | yeni | новы |
yel | yel | вецер |
tülkü | tilki | ліса |
sıçan | sıçan | мыш |
i̇mırtha | yumurta | яйка |
taş | taş | камень |
altın | altın | золата |
tengiz | deniz | мора |
kumuş | gümüş | срэбра |
ögüz | öküz | бык |
koy | koyun | авечка |
suv | su | вада |
at | at | конь |
agaç | ağaç | дрэва |
yeşil | yeşil | зялёны |
Зноскі
- ↑ Гл. звесткі на лінгвістычным партале Ethnologue.
- ↑ А. А. Глашев. Очерки истории хазар. — М.: Никитские ворота, 2009.
- ↑ Усеўкраінскі перапіс насельніцтва '2001. Размеркаванне насельніцтва паводле нацыянальнасці і роднай мовы (руск.). Усеўкраінскі перапіс насельніцтва '2001 (16 красавіка 2014).
- ↑ Ребе Д. И. Крымчакский язык. Крымчакско-русский словарь. — Симферополь: Доля, 2004. — 224 с. — 1 000 экз. — ISBN 966-8584-26-0.
- ↑ Суперанская А. Связь времён // Наука и жизнь. — 2005.
- ↑ Багинская В. Слышу голоса их днем и ночью я... // Учительская газета. — 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Реби, Давид Ильич. «Крымчакский язык. Крымчакско-русский словарь.». — Симферополь, 2004.
- Kaja I.S. Qrьmcaq ʙalalarь icyn ana tilinde alefʙet ve oqu kitaʙь. — Qrьm, 1928.