Рэактыўны артрыт
Рэактыўныя артрапатыі | |
---|---|
| |
МКХ-10 | M02. |
МКБ-10-КМ | M02.30, M02.10, M02.3, M02.1 і M02.8 |
МКХ-9 | 099.3 |
МКБ-9-КМ | 099.3[1][2], 711.30[1][2], 711.3[1][2] і 711.40[2] |
DiseasesDB | 29524 |
MedlinePlus | 000440 |
eMedicine | med/1998 |
MeSH | D016918 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэактыўны артрыт (хвароба Рэйтэра; грэч. ἄρθρον + ῖτις — сустаў + запаленне) — запаленне сустава ў выніку заражэння іншага органа хламідыямі і кішачнымі мікраарганізмамі (сальманелы, шыгелы, кампілабактэрыі і іерсініі ). Як правіла, развіваецца пры ўмове наяўнасці ў крыві спадчыннага антыгену гістасумяшчальнасці падвіду В27 . Хвароба ўзнікае ад хламідыёзу ў 9 разоў часцей у хлопцаў, чым у дзяўчын. Трэць выпадкаў немачы прыпадае на заражэнне іерсініяй, што часцей здараецца ў спякотных краінах (Індыя). Ускладненне хваробы вядзе да калецтва суставаў і пашкоджання ўнутраных органаў (лёгкія, лімфавузлы, нервы, страўнікава-кішачны тракт і сэрца)[3].
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадухіленню хваробы спрыяе палавая аднашлюбнасць, адсутнасць у хаце грызуноў (мышы і пацукі), захоўванне ежы ад псавання, мыццё гародніны і садавіны перад ужываннем і прыгатаваннем. У спякотных краінах для мыцця фруктаў варта выкарыстоўваць бутэляваную ваду[3].
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Спачатку хвароба выяўляецца праз боль і рэзі ў мочаспускальнага канала. Адзначаюцца кароткачасовыя праявы запалення вачэй і зрэдку панос. Пасля ўзнікае боль і ацёк у суставах пальцаў ног і каленяў, на месцы злучэння сухажылляў з касцямі ля пяткі. Пры гэтым суставы пашкоджваюцца толькі з аднаго боку. Скура на месцы паражэння становіцца чырвонай або сінюшнай. Таксама могуць узнікаць язвачкі на языку, слізістай рота і палавых органах. На ступнях і далонях адзначаюцца сып і плямы[3].
Даследаванне
[правіць | правіць зыходнік]Старажытнагрэчаскі лекар Гіпакрат першым апісаў адначаснае запаленне вачэй і суставаў пры частым і балючым мочаспусканні ў хлопца, які захварэў пасля палавой сувязі. Ад аднолькавых праяў немачы цярпеў генуэзскі мараплавец Хрыстафор Калумб. У 1818 г. англійскі лекар Бенджамін Колінз Бродзі назваў адначасовае запаленне суставаў, вачэй і мочаспуску сімптомамі адной хваробы. У 1916 г. нямецкі лекар Ганс Конрад Рэйтэр устанавіў сувязь захворвання з дызентэрыяй. У выніку хваробу пачалі называць сіндромам Рэйтэра. У 1977 г. некалькі лекараў прапанавалі замяніць назву хваробы на рэактыўны артрыт, бо ў 1947 г. амерыканскі ваенны суд у Нюрнбергу (Баварыя) выкрыў удзел Рэйтэра ў смяротных доследах над сотнямі зняволеных канцлагера Бухенвальд (Цюрынгія, Трэці Рэйх). У 2009 г. за хваробай замацавалася сучасная назва[3].
Зноскі
- ↑ а б в Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б в г Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ а б в г Вольга Кулінковіч. Суставы баляць не толькі ў старых // Звязда : газета. — 1 чэрвеня 2011. — № 100 (26973). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэактыўны артрыт