21 верасьня
Выгляд
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
21 ве́расьня — 265-ы дзень году (264-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 102 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 37 — рымскі сэнат абвясьціў цэзара Калігулу Айцом Айчыны
- 454 — рымскі імпэратар Валентыніян III у часе аўдыенцыі забіў Аэція Флавія
- 687 — Пасхалі абраны антыпапам
- 862 — ноўгарадцы паклікалі на княжаньне трох братоў з варагаў — Рурыка, Сіневуса і Трувара
- 1217 — Лівонскі крыжовы паход: эстонскі правадыр Лембіт і лівонскі Каўпа загінулі ў бітве на дзень Сьвятога Мацьвея
- 1348 — жыды Цюрыху абвінавачаныя ў атручваньні крыніцаў
- 1451 — жыдам графства Галяндыі наказана насіць на вопратцы апазнавальныя знакі
- 1490 — Уладыслаў II Ягелончык (сын вялікалітоўскага князя Казімера Ягелончыка) у Сталічным Белаградзе каранаваны на вугорскага караля
- 1591 — Папа Грыгорыюс XIV зацьвердзіў Ордэн камільянаў
- 1676 — Бэнэдэта Адэскалькі выбраны Папам рымскім пад імем Інакенцыюса XI
- 1745 — бітва пад Прэстанпансам: якабіцкія войскі на чале з прынцам Карлам Эдвардам Сьцюартам нанесьлі сакрушальную паразу войску гановэрскага ўраду пад кіраўніцтвам сэра Джона Коўпа за 10 хвілінаў
- 1918 — брытанскія войскі разграмілі туркаў у бітве пад Мэгіда ў часе Першай сусьветнае вайны
- 1920 — Саўнаркам Украіны ўвёў абавязковае вывучэньне ўкраінскае мовы ў школах
- 1921 — адбыўся выбух на фабрыцы канцэрну BASF у нямецкім Апаў (ням. Oppau) (цяпер прадмесьце Людвігсгафэну), загінуў 561 чалавек, больш за 2000 былі параненыя
- 1924 — заснаваная Часовая беларуская рада
- 1931 — адмененая сыстэма залатога абмену брытанскіх фунтаў
- 1933 — у Бэрліне распачаўся судовы працэс па справе падпалу Райхстагу
- 1937 — пабачыла сьвет кніга Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт»
- 1938 — урад II Рэчы Паспалітай прад’явіў ультыматум Чэхаславаччыне з патрабаваньнем аддаць частку Завольжа
- 1939:
- пасьля 2-дзённых баёў з палякамі Чырвоная Армія заняла Горадню
- румынскі прэм’ер-міністар Арманд Чалінэску забіты чальцамі ўльтранацыяналістычнае групоўкі «Жалезная гвардыя»
- 1942 — на юдэйскае сьвята Ём-Кіпур нацысты выправілі больш за 1000 жыдоў з заходнеўкраінскага места Підгайцы ў лягер сьмерці Бэлжэц
- 1942 — у Дунаеўцах (Украіна) нацысты забілі 2588 жыдоў
- 1942 — у Польшчы на Ём-Кіпур нацысты наказалі жыдам пакінуць Канстантынуў і пераехаць у гета ў Бялай-Падлясцы, куды зьбіралі таксама жыдоў зь сямі суседніх местаў, у тым ліку зь Янава-Падляскага, Росашы і Тарэспалю
- 1942 — першы палёт цяжкага бамбардоўніка B-29 Superfortress
- 1943 — у ноч з 21 на 22 верасьня быў забіты кіраўнік нямецкай акупацыйнай адміністрацыі Беларусі гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. Ён загінуў ад выбуху міны, якую прычапіла да спружынаў ягонага ложка пакаёўка і падпольшчыца Алена Мазанік
- 1949 — Мао Дзэ-дун абвясьціў пра стварэньне Кітайскай Народнай Рэспублікі
- 1956 — нікарагуанскі дыктатар Анастасыё Самоза Гарсія сьмяротна паранены і празь некалькі дзён сканаў у шпіталі
- 1961 — першы палёт транспартнага верталёту CH-47 Chinook
- 1964 — Мальта атрымала незалежнасьць ад Аб’яднанага каралеўства
- 1964 — першы палёт XB-70 Valkyrie, першага ў сьвеце бамбардоўніка клясы Мах 3
- 1965 — Гамбія, Мальдыўскія выспы і Сынгапур прызнаныя чальцамі ААН
- 1971 — Бахрэйн, Бутан і Катар далучыліся да складу ўдзельнікаў ААН
- 1971 — утвораны найстарэйшы эстонскі нацыянальны парк Вільсандзі
- 1973 — створаная Акадэмія МУС СССР
- 1976 — у Вашынгтоне забіты Арлянда Летэльер, чалец чылійскага сацыялістычнага ўраду за часам Сальвадора Альендэ
- 1976 — Сэйшэльскія выспы ўвайшлі ў склад ААН
- 1980 — пасьля 41-гадовага перапынку «Польскае радыё» ўзнавіла трансьляцыі сьвятое імшы
- 1981 — Бэліз атрымаў незалежнасьць ад Аб’яднанага каралеўства
- 1984 — султанат Брунэй стаў чальцом ААН
- 1990 — Польшча прыняла дэклярацыю пра падпарадкаваньне юрысдыкцыі Міжнароднага трыбуналу справядлівасьці
- 1991 — Армэнія атрымала незалежнасьць ад Савецкага Саюзу
- 1993 — прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын распусьціў Вярхоўны Савет
- 1995 — «цуд малака»: па ўсім сьвеце фігуры індуісцкіх багоў у храмах паглыналі ахвяраванае ім малако
- 1998 — заснаваньне беларускамоўнай дзяржаўнай радыёстанцыі «Сталіца»
- 2001 — выбух на хімічным заводзе AZF у Тулюзе (Францыя). Загінуў 31 чалавек
- 2003 — касьмічны зонд NASA «Galileo» пры спробе спуску на Юпітэр быў раструшчаны праз атмасфэрны ціск
- 2004 — Камуністычная партыя Індыі (марксысцка-ленінская) Народная Вайна і Мааісцкі камуністычны цэнтар Індыі аб’ядналіся ў Камуністычную партыю Індыі (мааісцкую)
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1415 — Фрыдрых III, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
- 1452 — Джыраляма Саванароля, флярэнтыйскі паэт і манах, каталіцкі багаслоў, грамадзкі дзяяч, заснавальнік Флярэнтыйскай рэспублікі
- 1457 — Ядзьвіга Ягелонка, княгіня Баварыі, жонка Георга Багатага
- 1689 — Ян Клемэнс Браніцкі, ваявода кракаўскі, гетман вялікі каронны
- 1760 — Олаф Пэтэр Шварц, швэдзкі батанік
- 1770 — Матэвуш Ліпскі, каталіцкі дзяяч, біскуп
- 1801 — Барыс Якобі, расейскі фізык, вынаходнік прускага паходжаньня
- 1834 — Антоні Францішак Аўдзевіч, каталіцкі дзяяч, віленскі біскуп
- 1853 — Хэйке Камэрлінг Онэс, галяндзкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1913 году
- 1857 — Ганна Міцкевіч, маці Якуба Коласа
- 1859 — Франсэск Масія, 122-і прэзыдэнт Каталёніі, гішпанскі вайсковы дзяяч
- 1866 — Гэрбэрт Ўэлз, брытанскі пісьменьнік
- 1866 — Шарль Ніколь, францускі бактэрыёляг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па мэдыцыне
- 1895 — Хуан де ля Сіерва, гішпанскі вынаходнік верталёту
- 1902 — Тамаш Зан, польскі вайсковы дзяяч
- 1902 — Пётра Мірановіч, беларускі мастак
- 1903 — Язэп Бельскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў часы Другой сусьветнай вайны ў Беларусі
- 1909 — Зьміцер Касмовіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч
- 1909 — Кўамэ Нкрума, ганскі палітычны дзяяч, панафрыканіст
- 1911 — Марк Бернэс (сапраўднае прозьвішча Нэйман), расейскі савецкі актор кіно, выканаўца песень
- 1916 — Зіновій Герт, савецкі актор тэатру і кіно
- 1917 — Эльжбета Радзівіл, князёўна, дачка перадапошняга ардынату Нясьвіжу Альбрэхта Радзівіла
- 1918 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца й пісьменьнік
- 1921 — Міхась Бельскі, беларускі мастак, графік
- 1923 — Мікалай Барысевіч, беларускі фізык, акадэмік, заслужаны дзяяч навукі Беларусі
- 1926 — Дональд Артур Глазэр, амэрыканскі фізык, нэўрабіёляг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1960 году
- 1934 — Леанард Коэн, канадзкі сьпявак, кампазытар
- 1936 — Юры Лужкоў, расейскі палітычны дзяяч, мэр Масквы
- 1945 — Шоў Кліфтан, 18-ы генэрал Арміі выратаваньня
- 1946 — Пол Чарльз Дохэрці, ангельскі пісьменьнік
- 1947 — Стывэн Кінг, амэрыканскі пісьменьнік
- 1947 — Дон Фэлдэр, амэрыканскі гітарыст («Eagles»)
- 1950 — Біл Мюрэй, амэрыканскі актор, рэжысэр і прадусар
- 1951 — Аслан Масхадаў, прэзыдэнт Чачэніі
- 1952 — Аннэліза Міхель, нямецкая ахвяра экзарцызму
- 1953 — Віктар Альшэўскі, беларускі мастак
- 1954 — Філ Тэйлар, брытанскі музыка («Motörhead»)
- 1954 — Сіндза Абэ, японскі палітык, 57-ы прэм’ер-міністар Японіі
- 1955 — Міка Каўрысьмякі, фінскі рэжысэр
- 1957 — Ітан Коэн, амэрыканскі кінарэжысэр
- 1957 — Кэвін Руд, 26-ы прэм’ер-міністар Аўстраліі
- 1959 — Віктар Івашкевіч, беларускі палітычны дзяяч, журналіст
- 1964 — Хорхэ Дрэксьлер, уругвайскі сьпявак, кампазытар
- 1965 — Яганна Вуоксэнмаа, фінская кінарэжысэрка
- 1966 — Кіфер Сазэрлэнд, канадзкі актор
- 1967 — Фэйс Хіл, амэрыканская сьпявачка
- 1967 — Глен Бэнтан, амэрыканскі музыка («Deicide»)
- 1972 — Дэвід Сыльверыя, амэрыканскі бубнач («KoЯn»)
- 1972 — Лаем Галагер, брытанскі сьпявак («Oasis»)
- 1973 — Віргінія Руана Паскуаль, гішпанская тэнісытка
- 1978 — Вольга Сярожнікава, Міс Фота Беларусь—2002
- 1979 — Марціна Бэк (у дзявоцтве Глагаў), нямецкая біятляністка
- 1979 — Рычард Дан, ірляндзкі футбаліст
- 1982 — Марат Ізмайлаў, расейскі футбаліст
- 1982 — Роўэн Вайн, ангельскі футбаліст
- 1983 — Мэгі Грэйс, амэрыканская акторка (сэрыял «Згубленыя»)
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 19 да н. э. — Вэргіліюс, рымскі паэт
- 687 — Конан, Папа рымскі
- 1054 — Герман з Райхенаў, нямецкі паэт і навуковец
- 1327 — Эдўард II, кароль Ангельшчыны
- 1461 — Соф’я Гальшанская, вялікая княгіня літоўская, каралева польская, жонка Уладзіслава II Ягайлы
- 1558 — Карл V, імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі
- 1576 — Джыралама Кардана, італійскі матэматык, лекар, філёзаф, астроляг эпохі Рэнэсансу
- 1709 — Іван Мазэпа-Калядзінскі, гетман Украіны ў 1687—1709 рр.
- 1743 — Савай Джай Сынгх II, кароль Амбэру (Індыя), астраном
- 1832 — Ўолтэр Скот, ангельскі пісьменьнік
- 1848 — Міхал Баброўскі, беларускі славіст
- 1860 — Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф
- 1866 — Карл Людвіг Хенке, нямецкі астраном
- 1897 — Вільгельм Ватэнбах, нямецкі гісторык
- 1937 — Станіслаў Мэртэнс, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Польшчы і Заходняй Беларусі
- 1939 — Арманд Чалінэску, румынскі прэм’ер-міністар
- 1947 — Васіль Глаголеў, савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюзу
- 1948 — Каід-і-Азам (Мухамад Алі Джына), заснавальнік Пакістану
- 1954 — Какічы Мікімота, японскі вынаходнік
- 1971 — Бэрнарда Хусай, аргентынскі фізыёляг, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1975 — Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік
- 1976 — Арлянда Летэльер, чылійскі палітык
- 1982 — Іван Баграмян, савецкі ваеначальнік, маршал армянскага паходжаньня
- 1987 — Джака Пасторыюс, амэрыканскі джазавы бас-гітарыст
- 1991 — Антэ Параджык, харвацкі палітычны дзяяч
- 2001 — Уладзімер Стральцоў, беларускі й расейскі кінарэжысэр
- 2005 — Мустай Карым (сапраўднае імя Мустафа Сафіч Карымаў), народны паэт Башкартастану
- 2006 — Боз Барэл, ангельскі бас-гітарыст і вакаліст гуртоў «King Crimson» і «Bad Company»
- 2006 — Петар Стамболіч, югаслаўскі палітык, прэм’ер і прэзыдэнт Югаславіі
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларусь: Багач
- Мальта (1964), Бэліз (1981), Армэнія (1991) — Дзень Незалежнасьці
- Міжнародны дзень міру
- Міжнародны дзень хваробы Альцгаймэра
- У Праваслаўнай царкве — Нараджэньне Найсьвяцейшай Багародзіцы
- Дзень вайсковай славы Расеі, усталяваны ў гонар перамогі на Кулікоўскім полі (1380)