Цыкорыя
Цыкорыя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двудольныя |
Атрад | Астракветныя |
Сямейства | Астравыя |
Падсямейства | Cichorioideae |
Род | Цыкорыя |
Від | |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cichorium L., 1753 | |
Цыко́рыя (па-лацінску: Cichorium), цыкорня — род расьлінаў сямейства Астравых[3][2]. Уключае два культурныя віды і некалькі дзікіх[4].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цыкорыя — хмызьняковая шматгадовая даволі высокая трава, па пояс чалавека, а то й вышэй. Мясісты корань даволі глыбока пранікае ў грунт.
Сьцябло — разгаліністае, голае, шорсткае. Жорсткае вэртыкальнае сьцябло зьяўляецца на другое лета.
У першы год пры корані зьяўляецца акружак яркіх падоўжаных лістоў зь ярка выказанай галоўнай жылкай. Сьцёблавыя лісткі — сядзячыя, лянцэтныя, на канцы могуць быць закругленыя ці звужаныя.
Суквецьце — раскрытыя кошыкі, сярэдняе велічыні, адзінкавыя, разьмешчаныя на канцах галінак і по 2—3 у пазухах лістоў. Усе кветкі ў кошыках языковыя з блакітнымі ці лявандавымі, радзей белымі ці ружаватымі пялёсткамі.
Плод — невыразны пяціграньнік і мае чубок з кароткіх лусак.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Радзімай цыкорыі звычайна лічаць Міжземнамор’е. Расьце ў зоне умеранага клімату і ў тропіках. Сустракаецца ў Эўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай і Паўночнай Амэрыцы, Аўстраліі і Новай Зэляндыі.
У дзікім выглядзе цыкорыя расьце на ўзьлесках, паплавох, пустках, па межах палёў і пры дарогах, каля населеных пунктаў.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вырошчваюць цыкорыю дзеля лісьця, якое выкарыстоўваецца ў салатах, і карэньняў, зь якіх вырабляюць так званую цыкорную каву(en).
Нарыхтоўваюць корань увосені, пасьля дажджоў, калі грунт разьмяклы. Калі корань абкапаць і пацягнуць за вярхушку, ён лёгка выцягваецца цэлы і непашкоджаны. У сухія дні зь зямлі вырываецца толькі самы верх кораню.
У народнай мэдыцыне цыкорыя выкарыстоўваецца для паляпшэньня функцыянальнай дзейнасьці страўніка і дзеля падвышэньня апэтыту. Маладое лісьце цыкорыю ядомае, зьмяшчае вітамін C, каратын; салаты зь іх карысныя для хворых на дыябэт (расьліна зьмяшчае інулін).
Віды[5]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Cichorium alatum Hochst. & Steud. — Эўропа, Арабійскі паўвостраў, Афрыка ад Альжыру да Намібіі[6]
- Cichorium bottae Deflers — Саудаўская Арабія, Емэн
- Cichorium callosum Pomel — Паўночная Афрыка
- Cichorium calvum Sch.Bip. ex Asch. — Эгіпет, Этыёпія, Палестына, Ізраіль, Ярданія
- Cichorium dubium E.H.L.Krause — Эўропа
- Cichorium endivia L. — Міжземнамор’е
- Cichorium hybridum Halácsy — Грэцыя
- Cichorium intybus L. — Эўропа
- Cichorium pumilum Jacq. — Міжземнамор’е
- Cichorium spinosum L. — Міжземнамор’е
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ lectotype designated by Green, Prop. Brit. Bot.: pg 178. 1929
- ^ а б Tropicos, Cichorium L.
- ^ Linnaeus, Carl von. 1753. Species Plantarum 2: 813
- ^ Altervista Flora Italiana, genere Cichorium includes photos and distribution maps for 4 species
- ^ Flann, C (ed) 2009+ Global Compositae Checklist
- ^ Kyffhäuser flora