Хімічнае злучэньне
Хімі́чнае злучэ́ньне, таксама хэмі́чнае злучэ́ньне[1][2] — складанае рэчыва, якое складаецца з хімічна зьвязаных атамаў двух ці некалькіх элемэнтаў. Некаторыя простыя рэчывы таксама могуць разглядацца як хімічныя злучэньні, калі іхнія малекулы складаюцца з атамаў, злучаных сувалентнай сувязьзю (азот, кісларод, ёд, бром, хлёр, фтор, імаверна астат). Склад хімічнага злучэньня запісваецца ў выглядзе хімічных формулаў, а будова часта люструецца структурнымі формуламі. Інэртныя ці высакародныя газы і атамарны вадарод нельга лічыць хімічнымі злучэньнямі.
Звычайна структурнай адзінкай хімічнага злучэньня зьяўляецца малекула, хімічны склад і будова якой можа вызначацца пэўнай хімічнай формулай. Аднак, у цьвёрдацельным стане хімічныя сувязі паміж атамамі розных хімічных элемэнтаў перабудоўваюцца, і, нягледзячы на тое, што цьвёрдацельнае рэчыва мае аднолькавы хімічны склад са сваёй газападобнай формай, асобныя малекулы ў ёй не захоўваюцца.
Злучэньне можа быць такім, як вада, калі сувязь утрымліваецца дзякуючы агульнай пары электронаў, то бок існуе кавалентная сувязь, або іённай, калі сувязь утвараецца дзякуючы прыцягненьню процілеглых зарадаў, як то хлярыд натра. Злучэньні могуць мець розныя фізычныя станы, яны могуць буць у цьвёрдым стане, вадкасьцю, газам або плязмай. Яны могуць распадацца да меншых злучэньняў або да атамаў пры пэўных тэмпэратурах.
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усе хімічныя злучэньні, якіх налічваецца каля 17 мільёнаў, падзяляюцца на дзьве шырокія клясы, як то арганічныя злучэньні (да якіх належаць больш за 16 мільёнаў злучэньняў) і неарганічныя злучэньні. Згодна з гэтым падзелам элемэнтаў у хіміі існуе два разьдзелы, як то арганічная хімія і неарганічная хімія. Арганічныя злучэньні ўключаюць практычна ўсе злучэньні, якія зьмяшчаюць вуглярод, акрамя самых простых. Назва арганіка зьвязана з раньнім уяўленьнем аб тым, што такія злучэньні ўтвараюцца і існуюць толькі ў жывых арганізмах.
Іншы тып падзелу хімічных злучэньняў зьвязаны з іхнымі хімічнымі ўласьцівасьцямі, выкліканымі пэўнымі хімічнымі элемэнтамі і функцыянальнымі групамі, якія ўваходзяць у іхны склад. У залежнасьці ад тыпаў электралітаў, якія ўтвараюць хімічныя злучэньні пры растварэньні ў вадзе, хімічныя злучэньні падзяляюцца на кісьлі, асновы і солі. Кісьлі, як арганічныя, гэтак і неарганічныя, характарызуюцца расшчапленьнем пратону H+, у той час як для асноваў пры дысацыяцыі аддзяляецца функцыянальная група, іён гідраксыд-іён, OH–.
У залежнасьці ад наяўнасьці хімічнага злучэньня некаторыя хімічныя элемэнты падзяляюцца на групы: гідрыды, аксыды, сульфіды і іншыя.
Арганічныя злучэньні маюць сваю клясыфікацыю. Да самай вялікай групы арганічных рэчываў адносяцца вуглевадароды, вугляводы, сьпірты, альдэгіды, ліпіды, цукар і таму падобнае. Да асобнай клясы належаць араматычныя злучэньні, то бок злучэньні, якія маюць цыклічныя групы. Дзякуючы ўласьцівасьці вугляроду ўтвараць хімічныя сувязі розных канфігурацыяў, арганічныя малекулы могуць выглядаць як доўгія ланцужкі, якія называюцца палімерамі, або злучэньнямі з высокай малекулярнай масай. Макрамалекулярныя злучэньні, такія як бялкі, ДНК і РНК, зьяўляюцца біяхімічнай асновай жыцьця.
Паводле тыпу хімічнай сувязі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У залежнасьці ад тыпу сувязі паміж атамамі ў злучэньні існуюць таксама чатыры тыпы хімічных злучэньняў:
- малекулярныя злучэньні, складаюцца з аднаго або некалькіх атамаў, звычайна немэталічных;
- іённыя злучэньні, складаюцца з атамаў мэталаў і атамаў немэталаў;
- інтэрмэталічныя злучэньні, якія складаюцца з атамаў мэталаў;
- складаныя злучэньні, якія звычайна ўключаюць у сябе катыён, які зьмяшчае атамы мэталаў і малекулы або іёны, якія яго атачаюць.
Вядома, ёсць і пераходныя формы паміж гэтымі чатырма тыпамі.
Паводле колькасьці элемэнтаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хімічныя злучэньні таксама можна клясыфікаваць у залежнасьці ад наяўнасьці ў іхным складзе шэрагу хімічных элемэнтаў. Гэтак, бінарныя злучэньні маюць два элемэнты, маючы агульную формулу AxBy. Напрыклад, хлёрысты вадарод (HCl), фтарыд натра (NaF) або вада (H2O) складаюцца з двух элемэнтаў, таму яны зьяўляюцца бінарнымі хімічнымі злучэньнямі. Троечныя злучэньні, якія складаюцца з трох элемэнтаў, клясыфікуюцца гэтак жа, як і бінарныя. Напрыклад, карбанат натра (Na2CO3), які ўключае элемэнты натра, вугляроду і кіслароду. Чацьвярцічныя злучэньні складаюцца з чатырох элемэнтаў. Да такога тыпу можна аднесьці бікарбанат натра NaHCO3, які складаецца з элемэнтаў натра, вугляроду, кіслароду і вадароду.