Ухта
Ухта | |||||
рас. Ухта | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1929 | ||||
Мясцовая назва: | комі-зыр. Уква | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Рэспубліка Комі | ||||
Меская акруга: | Ухцінская | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 100 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 82167 | ||||
Паштовы індэкс: | 169300 | ||||
Нумарны знак: | 11, 111 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 63°34′0″ пн. ш. 53°42′0″ у. д. / 63.56667° пн. ш. 53.7° у. д.Каардынаты: 63°34′0″ пн. ш. 53°42′0″ у. д. / 63.56667° пн. ш. 53.7° у. д. | ||||
Ухта | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://ухта.рф |
Ухта́ (рас. Ухта, комі-зыр. Уква) — горад у мескай акрузе Ўхта рэспублікі Комі, Расея. Зьяўляецца адміністратыўным цэнтрам акругі. Разьмешчаны ў даліне рэк Ухта й Чыб'ю.
Аўтамаґістралямі зьвязаны з Саснагорскам, Емвай, Сыктыўкарам і Траецка-Пячорскам. Праз горад праходзяць лініі Паўночнае чыгункі Расеі, дзякуючы якой горад зьвязаны з Саснагорскам, Мікуньню і Варкутой.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя гораду пачынаецца ў 1929[2] годзе, калі на месцы Ўхты быў заснаваны ляґерны пункт Чыб'ю, названы па рацэ, якая працякае недалёка. З 1939 гораду населены пункт набывае статус працоўнага пасёлку і назву Ўхта, а з 1943 году Ўхта атрымлівае гарадзкі статус.
Раней навакольная мясцовасьць была вядомай у Расеі як адзін з найгалоўнейшых цэнтраў здабычы нафты. Саматужная нафтаздабыча вядомая ў гэтых мясьцінах ужо зь 15 стагодзьдзя, а ў часы Расейскае імпэрыі нафтаздабыча дасягнула прамысловага ўзроўню. У 1930 годзе ў пасёлку Ўхта пабудавана першая буравая вышка.
Пазьней у пасёлку знаходзіўся адна з найважнейшых частак сыстэмы ГУЛАГ — Ухтпечляг.
У 1930-ых гадох у пасёлку пабудаваны электрычная станцыя і школа, заснавалі працоўны гарадок і саўгас, а таксама вучэбны корпус, інтэрнат, клюб-тэатар, парк зь летнім тэатрам, сталовую, гатэль, стадыён і ўнівэрмаг. Дзейнічалі радыёсетка, каналізацыя й вадаправод.
У 1939-1940 гадох у савецкім кіраўніцтве існавала думка аб пераносе сталіцы Комі АССР з Сыктыўкару ўва Ўхту. На думку кіраўніцтва гэта паспрыяла б хутчэйшаму засваеньню прыпалярных раёнаў Комі, што было вельмі патрэбным для савецкае дзяржавы, якая ў той час мела вялікую патрэбу ў вугалі, запасы якога былі вялікімі ў паўночных раёнах рэспублікі. Будаўніцтва сталічнае інфраструктуры плянавалася весьці рукамі палітзьняволеных. Але гэтым плянам перашкодзіла Другая сусьветная вайна.
Пачынаючы з 1989 году насельніцтва Ўхты няўхільна скарачаецца.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад знаходзіцца на тэрыторыі басэйну ракі Іжма, побач зь ейнымі прытокамі Ўхта і Чыб'ю. Адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 320 км[2]. Горад падпарадкоўваецца маскоўскаму часу (GMT +4). Таксама горад зьяўляецца другім паводле колькасьці насельніцтва ў рэспубліцы Комі.
Клімат ва Ўхце кантынэнтальны, блізкі да субарктычнага. Сярэдняя тэмпэратура студзеня дасягае −16,5 °C, сярэдняя тэмпэратура ў ліпені — 16,5 °C. Зьяўленьне сьнегу прыпадае на пачатак кастрычніка, зьнікненьне — на пачатак траўня.
Эканоміка гораду засноўваецца перш за ўсё на нафтаздабычы й нафтаперапрацоўцы, машынабудаўніцтве і будаўнічай прамысловасьці. У горадзе існуюць навукова-дасьледчыя інстытуты ў галінах геоляґавыведкі, абслугоўваньня аб'ектаў нафтаздабычы й г.д.
У горадзе існуюць 43 дашкольных адукацыйных установаў, 2 ліцэі, адна гімназія, 20 сярэдніх агульнаадукацыйных школ, 5 тэхнічных каледжаў, 2 тэхнікумы і цэнтар навучаньня кадраў. Таксама адукацыю можна атрымаць ва Ўхцінскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце, філіі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту шляхоў паведамленьня, інстытуце ўпраўленьня, інфармацыі й бізнэсу, а таксама ў некаторых іншых філіях маскоўскіх ВНУ.
Ва Ўхце існуюць два музэі, тры тэатры, адзін плавальны басэйн, тры спартовых комплексы і лядовы палац спорту.
У горадзе налічваецца прыкладна 200 вуліцаў, плошчаў і шашаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Главная страніца - Портал Администрации МОГО «Ухта»(недаступная спасылка) (рас.)
- Ухта: Главные новости | ухтинский городской сайт - жизнь города онлайн (рас.)