Саснагорск
Саснагорск | |||||
рас. Сосногорск | |||||
Чыгуначная станцыя ў Саснагорску | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1939 | ||||
Былая назва: | Іжма | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Рэспубліка Комі | ||||
Муніцыпальны раён: | Саснагорск | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 27 899 чал. (2010)[1] | ||||
этнічны склад: | расейцы, комі-зыране | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 82149 | ||||
Паштовы індэкс: | 169500–169502 | ||||
Нумарны знак: | 11, 111 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 63°35′0″ пн. ш. 53°56′0″ у. д. / 63.58333° пн. ш. 53.93333° у. д.Каардынаты: 63°35′0″ пн. ш. 53°56′0″ у. д. / 63.58333° пн. ш. 53.93333° у. д. | ||||
Саснагорск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
sosnogorsk.org |
Саснагорск (па-расейску: Сосногорск, комі-зыр. Сöснагорт) — горад у Саснагорскім раёне Рэспублікі Комі, Расея. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёну.
Разьмешчаны на левым беразе ракі Іжма. За 15 км на захад — горад Ухта. Знаходзіцца за 345 км ад сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару.
Аўтадарогамі зьвязаны з Вуктылам, Траецка-Пячорскам, Ухтой і празь яе з Сыктыўкарам. Праз горад праходзяць лініі Паўночнае чыгункі Расеі. Чыгункай зьвязаны з Ухтой, Варкутой і Мікуньню. Маецца адгалінаваньне ў Траецка-Пячорск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя гораду пачынаецца з 1937 году, калі быў прыняты плян будаўніцтва паўночных чыгунак на тэрыторыі Комі АССР. У 1939 годзе будуецца чыгуначная станцыя Іжма і адпаведны працоўны пасёлак. З 1945 году будуецца пасёлак газавікоў Сасноўка.
У 1955 годзе кіраўніцтва СССР прымае рашэньне аб аб’яднаньні гэтых пасёлкаў у горад Іжма, які праз два гады атрымаў назву Саснагорск.
З 1979 году горад мае ўласны раён. Саснагорскае аддзяленьне Паўночнае чыгункі зьяўляецца манапольным на ўсёй тэрыторыі рэспублікі Комі.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад знаходзіцца на левым беразе ракі Іжма (басэйн Пячоры). Да сталіцы рэспублікі — 345 км.
Клімат субарктычны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае прыкладна -15,7 °C, сярэдняя тэмпэратура ў ліпені — 15,6 °C. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра — -1,5 °C.
Аснову прамысловасьці гораду складаюць Саснагорскае аддзяленьне Паўночнае чыгункі, ТАА «Газпромпереработка» і мясцовая ЦЭЦ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Саснагорск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў