Перайсьці да зьместу

Нэфэртыці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нэфэртыці
Галоўная жонка фараона Эгіпту
? — 1330 да н. э.
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася каля 1370 да н. э., Тэбы (?)
Памерла каля 1330 да н. э.,
Муж Эхнатон

Нэфэртыці (Нэфэр-Нэфэру-Атон Нэфэртыці, ст.-эгіп. Nfr-nfr.w-Jtn-Nfr.t-jty, «Найпрыгажэйшая [з] прыгажунь Атона, Прыгажуня Прыйшла») — галоўная жонка (ст.-егтп. Хемэт -Урт (hmt-wr.t)) старажытнаэгіпецкага фараона XVIII дынастыі Эхнатона (каля 1351—1334 да н. э.), час кіраваньня якога адзначыўся буйнамаштабнай рэлігійнай рэформай. Роля самой царыцы ў правядзеньні «сонцапаклончага перавароту» спрэчная.

Яна стала знакамітай дзякуючы бюсту, у цяперашні час выстаўлены ў Новым музэі Бэрліну. Бюст зьяўляецца адным з самых капіяваных твораў старажытнага Эгіпту. Скульптура, як лічыцца, зьяўляецца працай Тутмаса, бо яна была знойдзена ў ягонай майстэрні. Бюст адрозьніваецца адлюстраваньнем адносна рэалістычных прапорцыяў асобы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэфэртыцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў