Перайсьці да зьместу

Малайзія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малайзія
Malaysia
Сьцяг Малайзіі Герб Малайзіі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Bersekutu Bertambah Mutu («Адзінства — гэта моц»)
Дзяржаўны гімн: «Negaraku»
Месцазнаходжаньне Малайзіі
Афіцыйная мова малайская
Сталіца Куала Лумпур
Найбуйнейшы горад Куала Лумпур
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Мухамад V
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
66-е месца ў сьвеце
329 845 км²
0,3%
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
43-е месца ў сьвеце
28 310 000
85,8/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
30 месца ў сьвеце
$384,388 млрд
$14 081
Валюта Рынгіт (MYR)
Часавы пас MST (UTC+8)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

31 жніўня 1957
Аўтамабільны знак MYS
Дамэн верхняга ўзроўню .my
Тэлефонны код +60

Мала́йзія (па-малайску: Malaysia) — краіна ў паўднёва-ўсходняй Азіі, на Малацкім паўвостраве і востраве Барнэо; плошча 328 847 км², насельніцтва 31,5 млн чал. (2017), сталіцаКуала-Лумпур (каля 1 500 000 жыхароў). Мяжуе з Тайляндам, Брунэем і Інданэзіяй.

Малайзія — канстытуцыйная манархія. Краінай кіруе кароль, які выбіраецца на 5 гадоў Сходам Уладароў (уладальнікі і губэрнатары штатаў — султаны). Заканадаўчая ўлада належыць да дзьвюхпалатнага парлямэнту (Палата Прадстаўнікоў (219 дэпутатаў) зь пяцігадовым тэрмінам дзеяньня і Сэнат (70 сэнатараў) з трохгадовым тэрмінам дзеяньня). Выканаўчую ўладу прадстаўляе ўрад, а прэм’ер-міністра назначае кароль. Штаты Малайзіі маюць унутраную аўтаномію, з уласнай канстытуцыяй і органамі ўлады, але замежныя справы, абарона, фінансы і асьвета падпарадкаваны цэнтральнаму ўраду.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малайзія — гэта фэдэрацыя 13 штатаў. Адзінаццаць зь іх разьмешчаныя на Малацкім паўвостраве, а дзьве на востраве Барнэо.

Заходняя Малайзія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усходняя Малайзія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 16 верасьня 1963 году Сынгапур быў яшчэ адным штатам, пакуль не атрымаў незалежнасьць 9 жніўня 1965 году.

Краіна разьмешчаная на тэрыторыях, падзеленых Паўднёвакітайскім морам: паўднёвая частка Малацкага паўвострава і паўночная частка вострава Барнэо. Характар тэрыторыяў падобны ў абедзьвюх частках — прыморскія раўніны, якія паступова пераходзяць у лясістыя ўзгор’і. Самым высокім пунктам Малайзіі зьяўляецца гара Кунабалу (4101 м), разьмешчаная на Барнэо.

Вежы Пэтронас у Куала Лумпуры. Адны з самых вялікіх хмарачосаў у сьвеце.

Паверхня краіны ў асноўным раўнінная. На клімат Малайзіі актыўна ўзьдзейнічаюць мусоны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малайзіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў