Перайсьці да зьместу

Данііл Кавалёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данііл Кавалёў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 сакавіка 2001(2001-03-25)[1] (23 гады)
Рост 174 см
Вага 61 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Паперпрам
Нумар 69
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Дняпро Магілёў 2 (0)
2019 Дынама Менск 0 (0)
2020 Дняпро Магілёў 3 (0)
2020 Горкі 8 (2)
2021 Смаргонь 5 (1)
2021—2022 Лякаматыў Гомель 12 (0)
2022 Горкі 0 (0)
2022 Ворша 8 (0)
2023 Асіпавічы 28 (2)
2024—4 Паперпрам 24 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2024.

Данііл Кавалёў (нарадзіўся 25 сакавіка 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпраму». Ёсьць пасербам (сынам жонкі ад першага шлюбу) беларускага футбаліста Дзьмітра Ігнаценкі.

З 2018 году пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». У канцы cэзону пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 лістапада 2018 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць менскага «Дынама» (0:3).

У пачатку 2019 году перабраўся ў менскае «Дынама»[2], дзе выступаў за дубль. У студзені 2020 году вярнуўся ў «Дняпро», часам выходзіў на замену. У ліпені 2020 году на правах арэнды далучыўся да «Горак»[3]. У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні»[4]. Спачатку выходзіў у стартавым складзе, але хутка страціў месца ў аснове, пасьля чаго пачаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2021 году пакінуў смаргонскі клюб[5] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лякаматыва», дзе гуляў да чэрвеня 2022 году.

У жніўні 2022 году стаў гульцом «Воршы», які пакінуў па заканчэньні cэзону 2022 году[6]. У сакавіку 2023 году далучыўся да «Асіпавічаў»[7]. У лютым 2024 году перайшоў у гомельскі «Паперпрам»[8].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 2 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]