Перайсьці да зьместу

Гадроны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гадроны (ад ст.-грэц. ἁδρός — моцны, цяжкі) — кляса элемэнтарных часьцінак, якія ўдзельнічаюць у моцным узаемадзеяньні. Да гадронаў належаць мэзоны, барыёны і ўсе рэзанансы. Моцнае ўзаемадзеяньне адрозьнівае гадроны ад лептонаў і фатонаў, для якіх характэрны толькі слабыя і электрамагнітныя ўзаемадзеяньні. Што тычыцца клясыфікацыі гадронаў, то агульнапрынятай лічыцца клясыфікацыя на падставе ўнітарнае сымэтрыі, паводле якой гадроны аб’ядноўваюцца ў групы (унітарныя мультыплеты). Унітарная сымэтрыя прывяла да гіпотэзы пра існаваньне больш фундамэнтальных часьцінак — кваркаў, зь якіх у некаторым сэнсе і пабудаваны гадроны.

У апошні час былі выяўленыя так званыя экзатычныя гадроны, якія таксама моцна ўзаемадзейнічаюць, але ня ўкладваюцца ў рамкі кварк-антыкваркавае ці трохкваркавае клясыфікацыі гадронаў. Некаторыя гадроны пакуль проста падазраюцца ў экзатычнасьці.

Экзатычныя гадроны падзяляюцца на: