Перайсьці да зьместу

БТР-60

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
БТР-60

Тып танка: бронетранспартэр
Краіна-вытворца: СССР, Румынія
Павозка (экіпаж), чал.: 2
Дэсант, чал.: 14
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: з 1960
Выкарыстаньне: Украіна, КНДР, Сырыя, Эгіпет, Віетнам, Беларусь
Войны і канфлікты: Уварваньне войск Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну, Баявыя дзеяньні на востраве Даманскі 1969, савецка-аўганская вайна, Першая расейска-чачэнская вайна, Прыднястроўскі канфлікт, Антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня: 1956 - 1959
Гады вытворчасьці: 1960 - 1987
Усяго выраблена: 10000…25000
Памеры:
Маса, т: 9,9
Даўжыня, мм: 7,560
Шырыня, м: 2,830
Вышыня, м: 2,235
База, м: 4,400
Каляя, м: 2,380
Клірэнс, м: 0,475
Браня:
Тып брані: сталёвая катаная
Лоб корпусу (верх), мм: 9
Лоб корпусу (сярэдзіна), мм: 7
Лоб корпусу (ніз), мм: 9
7
Борт корпусу (ніз), мм: 7
Карма корпусу, мм: 7
Карма корпусу (верх), мм: 5
Карма корпусу (ніз), мм: 7
Дах корпусу, мм: адчынены
Дно корпусу, мм: 5
Узбраеньне:
Кулямёт: 1 × 14,5-мм ККВТ
1 х 7,62-мм СГМБ
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: ГАЗ-40П
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 2×90
Хуткасьць па шашы, км/г: 80
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: 20…40 на плаву 10
Запас ходу, км: 500
Тып падвескі: індывідуальная тарсіённая з гідраўлічнымі амартызатарамі
Пераадольваемы ўздым, адс.: 30
Пераадольваемая сьценка, м: 0,5
Пераадольваемы роў, м: 2
Пераадольваемы брод, м: плывучы
Выявы ў Вікісховішчы

БТР-60 — савецкі бронетранспартэр, створаны ў 1956—1959 роках для забесьпячэньня мотастралковых падразьдзяленьняў і замены састарэлага БТР-152, ад якога ён адрозьніваўся значна лепшай праходнасьцю, што дазваляла ў баявых умовах рухацца разам з танкамі па перасечанай мясцовасьці, а таксама здольнасьцю плаваць. БТР-60 тасама меў назву БТР-60П, але яны зрэдку выкарыстоўвалася. БТР-60 стаў першым у сэрыі савецкіх колавых чатырохвосных бронетранспартэраў, разьвіцьцё й вытворчасьць якой працягваецца дагэтуль. БТР-60 вырабляўся сэрыйна, неаднаразова дапрацоўваўся, з 1960 па 1976 на Горкаўскім аўтамабільным заводзе, затым на Курганскім заводзе колавых цягачоў (КЗКЦ) да 1987 року. Усяго было выпушчана, па розных зьвестках, ад 10 000 да 25 000 машын. Таксама вырабляўся па ліцэнзіі ў Румыніі, пад пазначэньнем TAB-71.

Быў асноўным бронетранспартэрам савецкіх мотастралковых частак у 1960-я рокі, у 1970-я — 1980-я быў у асноўным выціснуты БТР-70 і БТР-80. Прымяняўся савецкімі войскамі ў шэрагу ўзброеных канфліктаў, у тым ліку ў Аўганскай вайне й вайсковым уварваньні ў Чэхаславаччыну ў 1968 року. Пастаўляўся як СССР, так і Румыніяй у дзясяткі іншых краінаў, прымяняўся ў мностве рэгіянальных канфліктаў і, нягледзячы на паступовую замену больш сучаснай тэхнікай, на 2007 рок усё яшчэ знаходзіцца на ўзбраеньні прыкладна 47 краінаў сьвету.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]