Перайсьці да зьместу

Альбэрта Джылярдына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альбэрта Джылярдына
Альбэрта Джылярдына
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 ліпеня 1982 (42 гады)
Б’ельля, Італія
Рост 184 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000
2000—2002
2002—2005
2005—2008
2008—2012
2012—2014
2012—2013
2014—2015
2015
2015—2016
2016—2017
2017
2017—2018
П’ячэнца
Вэрона
Парма
Мілян
Фіярэнтына
Джэноа
Балёньня
Гуанчжоў Эвэргранд
Фіярэнтына
Палерма
Эмпалі
Пэскара
Спэцыя
17 (3)
39 (5)
96 (50)
94 (36)
118 (48)
50 (19)
36 (13)
14 (5)
14 (4)
33 (10)
14 (0)
3 (0)
16 (6)
Зборныя
2004—2013 Італія 57 (19)
Трэнэрскія клюбы
2022—4 Джэноа

Альбэрта Джылярдына (па-італьянску: Alberto Gilardino; нарадзіўся 5 ліпеня 1982 году, Б’ельля, Італія) — італьянскі футбаліст і трэнэр, гуляў на пазыцыі нападніка. Мае выступы за нацыянальную зборную Італіі. Чэмпіён сьвету 2006 году.

Джылярдына пачаў сваю кар’еру ў «П’ячэнцы» ў сэзоне 1999—2000 гадоў. За гэты сэзон ён правёў 17 матчаў у лізе й забіў 3 галы. Наступны сэзон гулец правёў у «Вэроне», якая купіла яго за 5 мільёнаў эўра, забіўшы толькі 5 мячоў за два сэзоны ў клюбе, адгуляўшы 39 матчаў у лізе.

Ягоная кар’ера на міжнароднай арэне пачалася ў 2002 годзе, пасьля таго, як яго прадалі ў «Парму» за 12 мільёнаў эўра, задаволіўшы запыт былога трэнэра «Вэроны» Чэзарэ Прандэльлі. У новым клюбе Альбэрта пачаў спраўна забіваць галы. 17 ліпеня 2005 году Джылярдына быў прададзены ў «Мілян» за 24 мільёны эўра. Ён забіў 17 мячоў за «Мілян» у чэмпіянаце, але ня здолеў праявіць сябе ў Лізе чэмпіёнаў, ні забіўшы ніводнага мячу ў 12 сустрэчах.

25 траўня 2008 году спартовы дырэктар «Фіярэнтыны» Панталео Корвін пацьвердзіў, што дамоўленасьць зь «Мілянам» па набыцьці Джылярдына дасягнута, і 28 траўня Альбэрта перайшоў у склад флярэнтыйскага клюбу за 15 мільёнаў эўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Галоўны трэнэр «Фіярэнтыны» Чэзарэ Прандэльлі раней працаваў з Джылярдына ў «Парме».

30 сьнежня 2011 году Джылярдына пасьпяхова прайшоў мэдабсьледаваньне ў «Джэноа»[1] і 4 студзеня 2012 году падпісаў кантракт з генуэзцамі тэрмінам на 4,5 году[2]. 31 жніўня 2012 году гулец перайшоў у «Балёньню» на правах гадавой арэнды[3][4].

5 ліпеня 2014 году было абвешчана пра пераход гульца ў ктайскі клюб «Гуанчжоў Эвэргранд» за 5 млн эўра[5]. Да гэтага ў кітайскі клюб быў запрошаны партнэр Альбэрта па зборнай Італіі Алясандра Д’яманці. 25 студзеня 2015 году Альбэрта накіраваўся ў «Фіярэнтыну» на правах арэнды.

Джылярдына гуляў за зборную Італіі ў 2004 годзе на Алімпійскіх гульнях у Атэнах, атрымаўшы бронзавы мэдаль. Ён таксама перамог разам са зборнай на моладзевым чэмпіянаце Эўропы па футболе ў 2004 годзе. На дадзены момант Джылярдына зьяўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі моладзевай зборнай Італіі (да 21 году).

Альбэрта ўваходзіў у склад зборнай Італіі на чэмпіянаце сьвету ў 2006 годзе. Ён адгуляў першыя два матчы, забіўшы зборнай ЗША, і выйшаў на замену ў паўфінальным матчы супраць зборнай Нямеччыны, у дадатковы час уразіўшы каркас брамы й аддаўшы галявы пас на Алясандра Дэль П’ера, які ўсталяваў канчатковы лік 2:0. 17 кастрычніка 2007 году Джылярдына прыняў капітанскую павязку ў Даніеле Дэ Росі, калі яго замянілі ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які скончыўся перамогай на карысьць Італіі зь лікам 2:0.

«Мілян»:

«Гуанчжоў Эвэргранд»:

Італія:

  1. ^ Gilardino wechselt nach Genua. transfermarkt.de
  2. ^ E' fatta: contratto depositato. Sito ufficiale del Genoa CFC
  3. ^ Cessioni in quattro lasciano Genova. Sito ufficiale del Genoa CFC
  4. ^ Gilardino al Bologna. Sito ufficiale del Bologna FC
  5. ^ Gilardino vicino al Guangzhou: il Genoa accetta l'offerta. Gazzetta.it.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]