Абарончы храм
Выгляд
Абаро́нчы храм, храм-крэ́пасьць ці інкастэлява́ны храм — царква або касьцёл, прыстасаваныя да коратка ці доўгачасовай абароны, пры дапамозе ўвядзеньня ў архітэктуру сакральнага будынку шэрагу фартыфікацыйных элемэнтаў: флянкіруючых вежаў, байніц, машыкуляў па пэрымэтры збудаваньня, брамы з герсай.
У ВКЛ абарончыя храмы былі распаўсюджаны найбольш у позьнегатычны пэрыяд, калі быў выпрацаваны своеасаблівы тып гатычнага абарончага праваслаўнага храма (Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Сынковічы), Дабравешчанская царква (Супрасьль)). У час барока храмам надавалі абарончыя рысы ў кантэксьце арганізацыі абароны места (Дамініканскі касьцёл у Менску).