Вікісховішча:Адкат

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Rollback and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Rollback and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:RB • COM:RBK • COM:ROLL • COM:ROLLBACK

Прылада адкату — супрацьвандальная і дазваляе ўдзельнікам адрабіць найбольш нядаўнія пасьлядоўныя праўкі старонкі адным удзельнікам, вярнуўшы яе назад да апошняга перагляду іншым удзельнікам. Яго хутчэй скарыстаць чым звычайную магчымасьць «адрабіць», што дазваляе адрабіць толькі адну праўку за раз.

Прылада даступная дапомна ўсім адміністратарам Вікісховішча, а іншыя надзейныя ўдзельнікі могуць прыдбаць прыладу на запыт, як апісана ніжэй.

Як падаць заяву на дазвол адкату

  • Адміністратары маюць права адкату дапомна і ім ня трэба запытваць права асобна.
  • Удзельнікі з сусьветным адкатам могуць скарыстаць тую прыладу ў Вікісховішчы.

Адкат прызначаецца для ўдзельнікаў, якім патрэбная прылада і якія маюць дастатковую гісторыю станоўчага ўнёску ў Вікісховішча, каб паказаць, што яны не злоўжывацьмуць ім. Адміны звычайна не надаюць дазволу ўдзельнікам, чый унёсак у Вікісховішча не выяўляе патрэбы ў дазволе адкату ў гэтай вікі. Тая акалічнасьць, што вы можаце мець правы адміна або адкату ў некаторых іншых вікі, сама па сабе не дастатковая, хоць можа прымацца пад увагу пры ўмове, што разважны ўзровень унёску тут можна таксама паказаць.

На асабісты запыт або меркаваньне адміністратара

Усялякі адміністратар можа надаць дазвол адкату на асабісты запыт сталым удзельнікам Вікісховішча, вядомым надзейнасьцю. Гэта могуць зрабіць на меркаваньне адміністратара без патрэбы ў службовым разглядзе пры ўмове, што запыт няспрэчны. Параўнальна новых на Вікісховішчы ўдзельнікаў і сталых удзельнікаў зь гісторыяй неналежных паводзінаў варта абмеркаваць у Вікісховішча:Запыты правоў.

  • Надаць права можа ўсялякі адміністратар пры дапамозе Special:UserRights. Набярыце імя ўдзельніка (напрыклад, Ліцьвін), каб перайсьці на старонку Special:UserRights/Ліцьвін. Затым праверце «адкатчык» і пстрыкніце «захаваць суполкі ўдзельнікаў». Калі ласка, зьмясьціце спасылку на запыт або падобнае ў картку прычыны.

Праз службовы запыт, зваротную сувязь удзельніка

Удзельнікі, чый дазвол адкату адклікалі або якім адмовіў у ім адміністратар, маюць падаць заяву для адкату больш фармальна на Вікісховішча:Запыты правоў. Спрэчныя запыты маюць заставацца на гэтай старонцы прынамсі 7 дзён (даўжэй пры патрэбе) у чаканьні зваротнай сувязі ад іншых удзельнікаў. Адмін урэшце закрые запыт як пасьпяховы або не ў залежнасьці ад згоды. Няспрэчныя заяўкі магчыма закрыць як пасьпяховыя адразу.

Калі скарыстаць адкат

Выкарыстаньне адкату варта звычайна абмяжоўваць змаганьнем супраць вандалізму, але прыладу магчыма таксама скарыстаць, каб адкаціць вашыя ўласныя памылковыя праўкі або яўна памылковыя праўкі іншага ўдзельніка. Ім варта карыстацца толькі для выразных выпадкаў, бо саматужнае падсумаваньне праўкі падаецца без магчымасьці дадаць адвольны тэкст (калі не скарыстаеце такі сцэнар як User:Kanonkas/rollbackSummary.js).

Як гэта працуе

Калі ўдзельнік робіць больш за адну праўку, адробка можа не спрацаваць. Адкат можа вярнуць усе пасьлядоўныя праўкі ўдзельніка на адмысловай старонцы (калі ўдзельнік не адзіны дапісчык старонкі). Саматужна ўтворанае падсумаваньне праўкі для адкату выглядае так: m Reverted edits by Test one (talk) to last revision by Test two. Праўка саматужна пазначаецца ў якасьці дробнай (m).

Адкліканьне дазволу адкату

Ва ўдзельнікаў, якія злоўжываюць прыладай адкату, каб прыбіраць стваральныя праўкі, могуць адклікаць дазвол адкату. Тое самае тычыцца яго выкарыстаньня для вайны правак або спрэчак наконт зьместу. Зьняцьцё можа зрабіць адміністратар ва ўсялякі час на сваё меркаваньне. Папярэдняе апавяшчэньне не патрабуецца, але можа давацца. Удзельнікі, чый дазвол адкату адклікалі, ня могуць пераатрымаць дазвол без службовай заяўкі на Вікісховішча:Запыты правоў. Удзельнікі могуць вырашыць адмовіцца ад свайго дазволу адкату ва ўсялякі час, проста запытаўшы адміністратара.

Злоўжываньне дазволам адкату

Можаце данесьці пра злоўжываньне прыладай адкату, пакінуўшы заўвагу на дошцы абвестак адміністратараў.

Цяперашнія адкатчыкі

Глядзіце таксама

Іншыя суполкі ўдзельнікаў: