TRAPPIST-1
Зорка | |||
---|---|---|---|
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|||
Тып | адзіночная | ||
Прамое ўзыходжанне | 23гадз 06мін 29,28с | ||
Схіленне | -° 05′ 02″ | ||
Адлегласць | 39.5 ± 1.3 св. гадоў (12.1 ± 0.4 пк)[1] | ||
Бачная зорная велічыня (V) | 18,80[1] | ||
Сузор’е | Вадалей | ||
Астраметрыя | |||
Паралакс (π) | 82,6 ± 2,6 mas | ||
Характарыстыкі | |||
Спектральны клас | M8,0 ± 0,5[1] | ||
Фізічныя характарыстыкі | |||
Маса | 0,08 ± 0,009[1] M☉ | ||
Радыус | 0,114 ± 0,006[1] R☉ | ||
Узрост | 500 млн[1] гадоў | ||
Металічнасць | [Fe/H] = +0,04 ± 0,08 | ||
Вярчэнне | 1,40 ± 0,05[1] сутак | ||
|
TRAPPIST-1 (2MASS J23062928-0502285)[3] — адзіночная зорка ў сузор’і Вадалея. Знаходзіцца на адлегласці 39,5 св. г. ад Сонца. У 2016 годзе была адкрыта планетная сістэма, якая складаецца з трох планет. 22 лютага 2017 года было абвешчана аб адкрыцці яшчэ чатырох планет, з іх 3 — знаходзяцца ў зоне, прыдатнай для жыцця[4][5][6].
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца чырвоным карлікам спектральнага класа M8 V[1]. Бачная зорная велічыня TRAPPIST-1 складае 18,8м, пры гэтым у інфрачырвоным святле яна значна ярчэй: у фільтры J яе бляск роўны 11,35m, K — 10,30m[2]. Радыус зоркі складае 0,114 радыуса Сонца, гэта значыць яна на 11 % больш Юпітэра. Пры гэтым яе маса роўная 0,08 масы Сонца, або амаль 84 масам Юпітэра[1]. Паверхневая тэмпература ацэньваецца ў 2550 Кельвінаў[1]. Яе свяцільнасць прыкладна ў 1900 разоў менш свяцільнасці Сонца[1]. Зорка валодае даволі высокім уласным рухам.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2016 года група астраномаў з Бельгіі і ЗША на чале з Мікаэлем Жыёнам (фр.: Michaël Gillon) абвясціла[7] аб адкрыцці планетнай сістэмы ў халоднага цьмянага чырвонага карліка 2MASS J23062928-0502285 з дапамогай рабатызаванага 0,6-метровага тэлескопа TRAPPIST (TRAnsiting Planets and PlanetesImals Small Telescope), размешчанага ў абсерваторыі ESO Ла-Сілья ў Чылі[8]. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature[9]. Тры планеты былі выяўленыя транзітным метадам, таму па глыбіні зацьменняў быў вызначаны памер кожнай з планет.
Планетная сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Сем адкрытых экзапланет сістэмы TRAPPIST-1 па памеры блізкія да памеру Зямлі[1]. Іх маса вымерана, і хутчэй за ўсё, планеты з’яўляюцца жалезна-каменнымі, як і планеты зямной групы ў Сонечнай сістэме. Перыяды абарачэння дзвюх унутраных планет вакол бацькоўскай зоркі адпаведна складаюць каля 1,51 і 2,42 сутак. Абедзве планеты, магчыма, з’яўляюцца гарачымі аналагамі Венеры[1]. Перыяд трэцяй планеты спачатку не быў вызначаны, і была выказана здагадка, што ён ляжыць у межах ад 4,6 да 72,8 сутак. Але 22 лютага, разам з адкрыццём іншых 4 планет, было ўстаноўлена, што яна абарочваецца за 4,049 сутак[10][11]. У населенай зоне знаходзяцца 3 з чатырох знойдзеных планет: e, f і g.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Параўнанне памераў Сонца і зоркі TRAPPIST-1. Паколькі эфектыўная тэмпература маленькай зоркі значна ніжэй сонечнай, яна выглядае больш чырвонай.
-
Параўнанне планетных сістэм TRAPPIST-1 і Сонца
-
Мастацкая канцэпцыя таго, як планеты сістэмы могуць выглядаць; створана на падставе дадзеных аб памерах, масах і адлегласцях да зоркі дадзеных планет.
-
Населеная зона сістэмы TRAPPIST-1 (выдзелена зелёным), у параўнанні з аналагічнай тэмпературнай зонай сонечнай сістэмы.
-
Уяўленне мастака аб паверхні планеты TRAPPIST-1f (пятай па ліку), якая знаходзіцца ў цэнтры населенай зоны.
-
Уяўленне мастака аб сістэме TRAPPIST-1: від з паверхні трэцяй планеты.
-
Від ультра-халоднай карлікавай зоркі TRAPPIST-1 з наваколляў адной з яе планет (погляд мастака).
-
Сістэма ва ўяўленні мастака, як яна можа выглядаць, калі б была бачна с Зямлі ў магутны тэлескоп.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Temperature Eart-sizes planets transiting a nearby ultracool dwarf star, http://www.eso.org/public/russia/ Архівавана 24 лютага 2017..
- ↑ а б 2MASS J23062928-0502285 . SIMBAD. Centre de Données astronomiques de Strasbourg.
- ↑ 2MASS J23062928-0502285 . simbad.u-strasbg.fr. Праверана 4 мая 2016.
- ↑ NASA Announces a Single Star Is Home to Earthlike Planets . Time. Праверана 22 лютага 2017.
- ↑ Chang, Kenneth (2017-02-22). "7 Earth-Size Planets Identified in Orbit Around a Dwarf Star". The New York Times. 0362-4331. Праверана 2017-02-22.
- ↑ Koren, Marina. "Seven Earth-Like Planets Have Been Spotted Around a Nearby Star". The Atlantic [амерыканская англійская]. Праверана 2017-02-22.
- ↑ У близкого ультра-холодного карлика найдены три потенциально обитаемых планеты Архівавана 24 лютага 2017., http://www.eso.org/public/russia/ Архівавана 24 лютага 2017..
- ↑ Welcome to the TRAPPIST telescope network Архівавана 5 мая 2016., http://www.eso.org/public/russia/teles-instr/lasilla/trappist/ Архівавана 25 лютага 2017..
- ↑ Temperate Earth-sized planets transiting a nearby ultracool dwarf star, http://www.nature.com/news/index.html.
- ↑ Seven temperate terrestrial planets around the nearby ultracool dwarf star TRAPPIST-1(англ.) // Nature. — 2017-02-23. — В. 7642. — Т. 542. — С. 456–460. — ISSN 0028-0836. — DOI:10.1038/nature21360
- ↑ Planet TRAPPIST-1 d . exoplanet.eu.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт, прысвечаны зорцы TRAPPIST-1
- Сістэма TRAPPIST-1 на сайце NASA
- Звезда по имени TRAPPIST-1: найден очередной аналог Солнечной системы(недаступная спасылка). indicator.ru. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2017. Праверана 25 лютага 2017.
- "NASA рассказала о новом открытии на пресс-конференции, которую все так ждали". Pompech.ru(руск.). Праверана 2017-02-23.(недаступная спасылка)