Stranded Deep
Stranded Deep | |
---|---|
Распрацоўшчык | Beam Team Games |
Выдавец | Beam Team Games |
Даты выпуску |
Windows, macOS, Linux: 23 студзеня 2015 (ранні доступ) Xbox One, PS4: будзе аб'яўлена пазней |
Версія | 0.53.0 Experimental (20 лютага 2019)[1] |
Жанр | Сімулятар жыцця |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows, macOS, Linux, PlayStation 4, Xbox One |
Гульнявы рухавік | Unity |
Рэжым гульні | сінглплэер |
Мовы інтэрфейсу | англійская[3], французская[3], італьянская мова[3], нямецкая[3], іспанская[3] і руская[3] |
Носьбіт | Steam |
Сістэмныя патрабаванні |
Мін. патрабаванні:[2] OS: Windows Vista ці вышэй CPU: 1.8 GHz; Intel dual-core ці вышэй RAM: 2 GB GPU: Intel HD 5000 VRAM: 512 MB Вольнае месца на вінчэстары: 1 GB Рэк. патрабаванні:[2] OS: Windows 7 ці вышэй CPU: 1.8 GHz; Intel dual-core ці вышэй RAM: 4 GB GPU: NVIDIA GeForce GTX 600 ці AMD Radeon HD 7000 series VRAM: 2 GB Вольнае месца на вінчэстары: 1 GB |
Кіраванне | клавіятура, мыш, джойсцік |
Афіцыйны сайт |
Stranded Deep (бел. «выкінуты глыбока») — камп’ютарная гульня выжывання ад першай асобы, у адкрытым свеце, якая для Windows, Linux і Mac OS X распрацавана і апублікавана аўстралійскай незалежнай камандай распрацоўшчыкаў Beam Team Games. Гэта была першая відэагульня кампаніі. Stranded Deep варта з гісторыяй персанажа, які перажыў авіякатастрофу на палёце над Ціхім акіянам. Гульня была часткова заснавана на культавым фільме "Выгнаннік" (англ. Cast Away) 2000 года.
Гульня
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне гульні Stranded Deep адбываецца ў Ціхім акіяне, у моры Д'ябла. Гулец кіруе адзіным выжылым з пацярпелага крушэння самалёта; персанаж павінен самастойна шукаць рэсурсы для выжывання, даследаваць свет і пазбягаць небяспек, напрыклад нападаў акул і атрутных змей. У пачатку гульні персанаж аказваецца ў адкрытым моры сярод акул і павінен дабрацца да бяспечнага незаселенага вострава, дзе можа майстраваць прымітыўныя інструменты з камянёў і палак, шукаць ядомыя расліны, лавіць крабаў і рыбу. Свет гульні, у тым ліку востравы, драбы пабітых караблёў, якія знаходзяцца як на паверхні, так і пад вадой, і іншыя характэрныя месцы генеруюцца працэдурным чынам.[1]
Гульня не ўтрымлівае пастаянна прысутных на экране элементаў візуальнага інтэрфейсу — інфармацыя пра стан здароўя, паказчыкаў голаду і смагі прысутнічае на наручным гадзінніку персанажа, на які можна зірнуць у любы момант. Калі ў персанажа атрымаецца пражыць дастаткова доўга, ён можа пабудаваць не толькі трапічную вілу, але нават верталёт для перамяшчэння паміж востравамі. У ранніх версіях гульні стварэнне рэчаў і збудаванняў адбывалася не ў спецыяльным акне інтэрфейсу, а ў свеце гульні — дастаткова было размясціць рэсурсы на зямлі, і спецыяльны абразок паказваў, што з іх можна стварыць. Гэтая набліжаная да рэальнасці, але нязручная сістэма пазней была заменена на больш зручнае меню са спісамі рэсурсаў. У пазнейшых версіях гульні таксама з'явіліся навучанне і падказкі для гульца.[1]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]