Polaris Dawn
Polaris Dawn | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | |
Арганізацыя | SpaceX[1] |
Палётныя даныя карабля | |
Назва карабля | Resilience[d][2][3] |
Ракета-носьбіт | Falcon 9 Block 5[d][3][2] |
Стартавая пляцоўка | Kennedy Space Center Launch Complex 39A[d][2][3] |
Запуск | 10 верасня 2024[4] |
Пасадка | 15 верасня 2024[5] |
NSSDC ID | 2024-161A |
SCN | 61042 |
Эмблема | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Polaris Dawn — экспедыцыя на пілатуемым касмічным караблі Dragon 2 на калязямную арбіту[6]. Працягвалася з 10 па 15 верасня 2024 года. Місія кіравалася кампаніяй SpaceX. У гэтай місіі адбыўся першы ў гісторыі выхад у адкрыты космас камерцыйнага астранаўта[7]. Polaris Dawn — першая з трох запланаваных місій па праграме Polaris, сумеснай ініцыятыве SpaceX і мільярдэра Джарэда Айзекмана[8][9].
Экіпаж
[правіць | правіць зыходнік]У склад экіпажа ўвайшоў мільярдэр Джарэд Айзекман — заснавальнік і генеральны дырэктар Shift4 Payments, які раней удзельнічаў у касмічнай місіі Inspiration4.
Імя | Пасада | № палёту |
---|---|---|
Джарэд Айзекман | камандзір экіпажа | 2 |
Скот Поціт | пілот | 1 |
Сара Гіліс | спецыяліст палёту | 1 |
Ганна Менон | спецыяліст палёту | 1 |
Запуск
[правіць | правіць зыходнік]Першая спроба запуску 27 жніўня 2024 года была адменена з-за ўзніклай уцечкі гелія на наземным абсталяванні[10]. Другая спроба запуску 28 жніўня была скасаваная праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я ў раёне прываднення карабля[11].
Запуск адбыўся 10 верасня 2024 года ў 10:23 UTC на ракеце-носьбіце Falcon 9 са стартавага комплексу LC-39A у Касмічным цэнтры Кенэдзі.
Ход місіі
[правіць | правіць зыходнік]За час місіі экіпаж правёў больш за 40 эксперыментаў, у т. л. медыцынскіх, а таксама пратэставаў лазерную сістэму сувязі паміж касмічным караблём і спадарожнікам Starlink[8].
11 верасня 2024 года Dragon 2 аддаліўся на 1400 км ад Зямлі — найбольшая вышыня палёту для пілатуемага касмічнага карабля пасля місій «Апалон», апошні з якіх стартавала ў снежні 1972 года[12].
Выхад у адкрыты космас
[правіць | правіць зыходнік]Адной з задач місіі было тэставанне ў адкрытым космасе палегчаных скафандраў EVA: гэта новая распрацоўка з лёгкіх вогнетрывалых матэрыялаў з рэгуляцыяй тэмпературы і абаронай ад мікраметэарытаў[13].
Першы ў гісторыі выхад у адкрыты космас у рамках камерцыйнага касмічнага палёту адбыўся 12 верасня 2024 года. Пасля дбайнай падрыхтоўкі ўсе чатыры члена экіпажа надзелі свае скафандры. Затым карабель быў цалкам разгерметызаваны, пасля чаго Джарэд Айзекман і Сара Гіліс выйшлі з карабля для правядзення розных выпрабаванняў скафандра. Кожны з іх выхадаў заняў у сярэднім восем хвілін. Іншыя два члены экіпажа-Скот Поціт і Ганна Менон заставаліся ўнутры капсулы[14][15].
Паколькі ў капсулах Dragon 2 адсутнічаюць шлюзы для выхадаў у адкрыты космас, ва ўнутраную частку карабля Resilience былі ўнесены некаторыя змены. Былі ўсталяваныя дадатковыя балоны з азотам і кіслародам, а стыкоўны вузел быў заменены люкам з лесвіцай. Усе чацвёра астранаўтаў былі апранутыя ў скафандры, нягледзячы на тое, што толькі двое выходзілі з касмічнага карабля. Гэтая місія пабіла рэкорд па колькасці людзей, якія пабывалі ў касмічным вакууме адначасова, усталяваны трыма астранаўтамі падчас палёту «Апалона-15» падчас выхаду Альфрэда Уордэна ў адкрыты космас[16].
Завяршэнне
[правіць | правіць зыходнік]15 верасня ў 7:37:10 UTC спускальная капсула Dragon 2 прываднілася ля астравоў Драй-Тартугас, Фларыда.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://space.skyrocket.de/doc_sdat/dragon-v2.htm
- ↑ а б в https://www.nasaspaceflight.com/2024/09/polaris-dawn/
- ↑ а б в McDowell J. Jonathan's Space Report — 1989.
- ↑ https://polarisprogram.com/polaris-dawn-successfully-launches-to-earths-orbit-and-begins-five-day-mission/
- ↑ https://polarisprogram.com/polaris-dawn-crew-returns-to-earth-achieving-major-objectives-during-their-five-day-mission/
- ↑ Sheetz, Michael. Billionaire astronaut Jared Isaacman buys more private SpaceX flights, including one on Starship (англ.). CNBC (14 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2022. Праверана 14 лютага 2022.
- ↑ Космический турист впервые выйдет в открытый космос в конце года (14 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2022. Праверана 14 лютага 2022.
- ↑ а б Ruth Comerford. SpaceX crew returns to Earth after historic mission . BBC (15 верасня 2024). Праверана 15 верасня 2024.
- ↑ Sheetz, Michael. Billionaire astronaut Jared Isaacman buys more private SpaceX flights, including one on Starship (англ.). CNBC (14 лютага 2022). Праверана 4 ліпеня 2024.
- ↑ SpaceX перенесла на сутки запуск миссии Polaris Dawn из-за утечки гелия (руск.). Хабр (27 жніўня 2024). Праверана 28 жніўня 2024.
- ↑ Исторический старт SpaceX с миссией Polaris Dawn отложили в третий раз, теперь из-за плохой погоды (руск.). iXBT.com. Праверана 28 жніўня 2024.
- ↑ Корабль Dragon удалился от Земли на рекордные 1400 километров . N+1 (11 жніўня 2024). Праверана 12 верасня 2024.
- ↑ Андрей Коршунов. Поле риска: экипаж Polaris Dawn испытает новые технологии и скафандры . Известия (11 верасня 2024). Праверана 15 верасня 2024.
- ↑ Polaris Dawn Mission Overview Briefing (19 жніўня 2024).
- ↑ Два американских туриста впервые в истории вышли в открытый космос . Интерфакс (12 верасня 2024). Праверана 12 верасня 2024.
- ↑ LAUNCH DELAYED! Polaris Dawn to launch Friday (англ.) . earthsky.org (28 жніўня 2024). Праверана 28 жніўня 2024.