Перайсці да зместу

NASDAQ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
NASDAQ
Размяшчэнне
Год заснавання 4 лютага 1971
Капіталізацыя рынка акцый
  • 17,3 трлн $ (16 кастрычніка 2020)[1]
Афіцыйны сайт nasdaq.com (англ.)

Фондавая біржа NASDAQ, ці проста NASDAQ — амерыканская фондавая біржа. Назва з’яўляецца скарачэннем поўнай назвы National Association of Securities and Dealers Automated Quotations. Найбуйнейшая ў ЗША электронная біржа. На біржы прадстаўленыя прыкладна 3 700 кампаній, што робіць яе біржай з аб’ёмам гандлю большым за ўсе астатнія ў свеце.

На NASDAQ каціруюцца акцыі не толькі высокатэхналагічных кампаній, таму ўзнікла цэлая сістэма індэксаў, кожны з якіх адлюстроўвае сітуацыю ў адпаведнай галіне эканомікі. Цяпер існуе трынаццаць такіх індэксаў, у аснове якіх ляжаць каціроўкі каштоўных папер, якімі гандлююць у электроннай сістэме NASDAQ.

Індэкс Nasdaq Composite уключае акцыі ўсіх кампаній, якія каціруюцца на біржы NASDAQ (усяго больш за 5000). Рыначны кошт разлічваецца так: агульная колькасць акцый кампаніі памнажаецца на бягучы рыначны кошт адной акцыі.[2]

У Nasdaq-100 уключаны 100 найбуйнейшых па капіталізацыі кампаній, акцыі якіх гандлююцца на біржы NASDAQ. У індэкс не ўключаюцца кампаніі фінансавага сектара.[3] Па стане на 2021 год 57 % Nasdaq-100 складаюць тэхналагічныя кампаніі.[4] На біржы Nasdaq фонд пад цікерам QQQ з высокай дакладнасцю паўтарае дынаміку Nasdaq-100.[5][6]

Іншыя індэксы NASDAQ

[правіць | правіць зыходнік]
  • NASDAQ Bank Index — для кампаній банкаўскага сектара
  • NASDAQ Biotechnology Index — для медыцынскіх і фармацэўтычных кампаній
  • NASDAQ Computer Index — для кампаній, якія распрацоўваюць праграмнае і апаратнае забеспячэнне для камп’ютараў
  • NASDAQ Financial Index — для кампаній фінансавага сектара, акрамя банкаў і страхавых кампаній
  • NASDAQ Industrial Index — для прамысловых кампаній
  • NASDAQ Insurance Index — для страхавых кампаній
  • NASDAQ Telecommunications Index — для тэлекамунікацыйных кампаній.
  1. https://www.tradinghours.com/exchanges/nasdaq Праверана 16 кастрычніка 2020.
  2. Index Metology Nasdaq Composite. indexes.nasdaqomx.com. Праверана 6 студзеня 2022.
  3. Five facts about the Nasdaq 100 index. morningstar.com.au. Праверана 6 студзеня 2022.
  4. Best Nasdaq 100 Brokers Guide. comparebrokers.co. Праверана 6 студзеня 2022.
  5. Invesco QQQ Trust, Series 1. nasdaq.com. Праверана 6 студзеня 2022.
  6. Q: Why Did QQQQ drop a Q to Become QQQ?. wsj.com. Праверана 6 студзеня 2022.