Лічылася падвідам рысі звычайнай, але было даказана, што гэта два розныя віды, якія эвалюцыянавалі незалежна адзін ад аднаго ў эпоху плейстацэну. Адрозніваецца ад апошняй больш светлай афарбоўкай і рэзка выяўленымі плямамі, якія надаюць ёй падабенства з афарбоўкай леапарда. Зімой поўсць чэзне і робіцца больш тонкай. Яна таксама напалову меншая за звыйчайную рысь, і таму палюе ў асноўным на дробную дзічыну — зайцоў і трусоў, толькі зрэдку нападае на дзіцянят аленяў.
Найвялікшая папуляцыя ў свеце пражывае ў нацыянальным парку Даньяна. У чэрвені 2024 года Lynx pardinus выключылі са спісу відаў пад пагрозай вымірання і класіфікавалі як уразлівы від[1].