Judas Priest
Judas Priest | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | метал і хэві-метал[1] |
Гады |
1969 — нашы дні Перапынак: 1993—1996 |
Краіна | Вялікабрытанія |
Горад | Бірмінгем |
Адкуль | Бірмінгем |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | Sony Music[d], Epic Records і Sony Music Entertainment |
Склад | |
Былыя ўдзельнікі |
Эл Аткінс К.К. Даўнінг Джон Эліс Алан Мур Крыс Кампбел Джон Хінч Леслі Бінкс Дэйв Холанд Цім Оўэнс |
Іншыя праекты |
Trapeze Fight The Flying Hat Band Halford 2wo Racer X Iced Earth Al Atkins Beyond Fear |
judaspriest.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Judas Priest» — брытанскі хэві-метал гурт, які адначасова з такімі калектывамі, як «Black Sabbath», «Deep Purple», «Led Zeppelin» і «Uriah Heep» вызначыў гучанне хэві-металу 1970-х гадоў, а таксама моцна ўплыў на далейшае развіццё гэтага стылю агулам. За 40 гадоў сваёй кар’еры музыканты прадалі 30 мільёнаў асобнікаў альбомаў па ўсім свеце.
Заснавальнікамі гурта і яго бяззменнымі ўдзельнікамі з’яўляюцца гітарыст Кенэт Даўнінг і бас-гітарыст Ен Хіл. «Класічны» склад Judas Priest, у які таксама ўваходзяць Роб Хэлфард і гітарыст Глен Тыптан, с перапынкам у 1993—2003 гадах, калі гурт пакінуў Хэлфард, праіснаваў 25 гадоў (да зыходу Даўнінга ў 2011). Адносна нестабільным звяном заўсёды было месца бубнача (за 40 гадоў існавання ў гурце змянілася 9 ударнікаў). На сённяшні дзень (2016) у складзе Judas Priest іграе бубнач Скот Трэвіс.
Назва гурта з’яўляецца каламбурам эмацыянальнага воклічу «Jesus Christ!». Ідэя назваць калектыў менавіта так з’явілася дзякуючы песні Боба Дылана «The Ballad of Frankie Lee and Judas Priest» (1967)
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранні час
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя Judas Priest непарыўна звязана з імёнамі двух яе бацькоў-заснавальнікаў — Кенэта Даўнінга і Ена Хіла, двух школьных прыяцеляў, якія захапляліся ігрой на гітары, пра якую даведаліся толькі пасля смерці іх агульнага куміра — Джымі Хендрыкса. Сябры вырашылі сумесна стварыць музычны калектыў, запрасіўшы на вакантнае месца бубнача яшчэ аднаго школьнага прыяцеля — Джона Эліса (John Ellis). Неўзабаве трыа «прагрэсіўнага блюзу», як яны самі вызначылі свой стыль, пачало рэпетыцыі у старой школе, якую мясцовы вікарый пераўтварыў у рэпетыцыйную базу, здаючы групам класныя пакоі за ўмераную плату ў 5 шылінгаў за дзень.
Гурт Slade, які да таго часу выпусціў ужо некалькі ўдалых пласцінак, таксама прыязджала туды рэпеціраваць. Школа называлася Holy Joe’s — «Святы Джо», і гурт Кенэта і Хіла праводзіў у ёй рэпетыцыі наступныя паўгода. Адну з рэпетыцый выпадкова наведаў Алан Аткінс (Al Atkins), даволі вядомы ў мясцовых колах вакаліст, які прапанаваў далучыцца да гурта. Аткінс таксама добра іграў на барабанах, гітары, пісаў песні. Менавіта ім і была прапанавана назва гурта «Judas Priest», якую вакаліст пазычыў у свайго папярэдняга гурта, у сваю чаргу названага па імені персанажа песні Боба Дылана «The Ballad of Frankie Lee And Judas Priest». Але бірмінгемскі Judas Priest, праіснаваўшы толькі некалькі месяцаў, распаўся пасля таго, як яго гітарыст скончыў жыццё самагубствам. Гэты калектыў быў вядомы і Даўнінгу, бо ён аднойчы праходзіў там праслухоўванне (праўда, няўдалае). Са згоды астатніх удзельнікаў старога гурта квартэт атрымаў назву Judas Priest. Гурт адзначыў свой дзень нараджэння першым канцэртам, які адбыўся 16 сакавіка 1971 года ў залі «Сэнт Джонз Хол» у горадзе Эсінгтан. У залі было не болей за 70 чалавек, але пачаткоўцы былі добра прынятыя, што дазволіла гурту ў той вечар зарабіць 6 фунтаў стэрлінгаў.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Rocka Rolla (1974)
- Sad Wings of Destiny (1975)
- Sin After Sin (1977)
- Stained Class (1978)
- Killing Machine (1979)
- British Steel (1980)
- Point of Entry (1981)
- Screaming for Vengeance (1982)
- Defenders of the Faith (1984)
- Turbo (1986)
- Ram It Down (1988)
- Painkiller (1990)
- Jugulator (1997)
- Demolition (2001)
- Angel of Retribution (2005)
- Nostradamus (2008)
- Redeemer of Souls (2014)
- Firepower (2018)
- Invincible Shield (2024)
Зноскі
- ↑ Metal Evolution — 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Judas Priest
- Judas Priest (англ.) на сайце Myspace
- Judas Priest ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Judas Priest (англ.) на сайце Encyclopaedia Metallum
- Judas Priest на Metal Library
- Judas Priest на Last.fm