Highly Suspect
Highly Suspect | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | альтэрнатыўны рок |
Краіны | |
Адкуль | Паўвостраў Кейп-Код |
Лэйблы | 300 Entertainment[d] |
Склад | |
highlysuspect.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Highly Suspect (пераклад з англ. як «самы падазраваны») — амерыканскі рок-гурт з горада Кейп-Код, штат Масачусетс. Калектыў быў заснаваны братамі-блізнятамі ― Рычам Меерам (бас-гітара, бэк-вакал) і Раянам Меерам (барабан, бэк-вакал)[1]. Салістам гурта стаў іх лепшы сябар Джоні Стывенс, які таксама грае на гітары. Пачыналі ў сваім родным горадзе, як кавер-гурт у барах, аднак пасля пераехалі ў Бруклін, Нью-Ёрк, дзе запісалі свой першы мініальбом «The Worst Humans EP» з прадзюсарам Джоэлам Гамільтанам (які супрацоўнічаў з такімі музыкамі як The Black Keys, Elvis Costello, Wu-Tang Clan).
Першы паўнавартасны студыйны альбом па назве «Mister Asylum» выпушчаны 15 ліпеня 2015 года[2]. Пласцінка стала досыць паспяховай, атрымаўшы намінацыю на «Лепшы рок-альбом» 58-й цырымоніі ўручэння Грэмі. Песня з альбома «Lydia» была таксама намінаваная на «Лепшую рок-песня» год[3]. Іх другі студыйны альбом быў прадстаўлены 18 лістапада 2016 года і стаў яшчэ больш паспяховым, чым папярэдні[4]. Дзве песні з гэтага музычнага зборніка дасягалі вяршыняў музычных чартаў ― «My Name Is Human» узначаліла «Billboard US Mainstream Rock Songs Chart», а «Little One» падымалася на другі радок гэтага ж музычнага топу.[5][6]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне і Mister Asylum
[правіць | правіць зыходнік]Highly Suspect быў створаны ў 2009 годзе як кавер-гурт, які выконваў песні такіх вядомых музычных праектаў рок-сцэны, як Sublime, Джымі Хендрыкс і Pink Floyd. Трыа-калектыў выступаў у мясцовых барах роднага Кейп-Кода. Усе ўдзельнікі гурта разам вучыліся ў школе «Dennis-Yarmouth Regional High School»[7]. Хлопцы выконвалі каверы ў такіх месцах як «The British Beer Company», «J.R Brody’s Roadside Tavern» і «Sundancers», а таксама былі ў канцэртных турах з такімі гуртамі як 10 Years, Monster Truck і Sevendust[8].
«First Offense» быў першым мініальбом калектыву, які быў прэзентаваны 15 ліпеня 2009 года. Музычны зборнік змяшчае такія песні як «Life’s a Fun Ride», «Not Me» і «Smile On» ― гэта былі іх першыя запісаныя аўтарскія трэкі («Not Me» пасля была яшчэ ў студыйным альбоме «Highly Suspect»).
«The Gang Lion EP» ― другі мініальбом, які выйшаў 3 кастрычніка 2010 года. Ён змяшчае такія кампазіцыі як «Gang Lion», «Big Bear» і «Then Mickey». Усе тры трэкі потым з’явіліся ў альбоме «Highly Suspect».
Іх зборнік па назве «Highly Suspect» быў прэзентаваны ў 2011 годзе. Ён змяшчае 14 трэкаў, уключаючы некалькі новых і многія папярэднія трэкі, якія былі перазапісаны.
«The Worst Humans» ― трэці EP, прэзентаваны 13 ліпеня 2012 года. Мініальбом складаецца з трох песень: «Bath Salts», «Gumshoe» і «The Go». Запісы былі даступныя на абодвух фізічных носьбітах і ў лічбавым выглядзе на Bandcamp.
Чацвёрты міні-альбом «Black Ocean» з’явіўся ў кастрычніку 2013 года. Ён змяшчае два трэка з іх дэбютнага рэлізу і тры новых: «Fuck Me Up», «Lydia» і «Guess What». Альбом быў спрадзюсаваны Жоэль Гамільтан і Джо Дзюпланцье з Gojira.
Гурт у пачатку 2015 года быў у канцэрт-туры па ЗША разам з Deftones, Chevelle, Halestorm, Catfish and the Bottlemen і Scott Weiland з Stone Temple Pilots.
Іх першы студыйны альбом «Mister Asylum»[9][10] прадстаўлены 17 ліпеня 2015 года. Кампазіцыя «Lydia» з гэтага альбома дасягнула чацвёртага радка «US Mainstream Rock Songs Chart» і была дваццаць чацвёртай у «US Alternative Songs Chart». Гурт быў абраны рэдактарамі iTunes у спіс «2015 New Artist Spotlight»[11].
The Boy Who Died Wolf (2016—2017)
[правіць | правіць зыходнік]Другі альбом калектыву па назве «The Boy Who Died Wolf» быў прэзентаваны 18 лістапада 2016 года[12]. Перад выпускам альбома, 7 верасня 2016 года, быў прадстаўлены трэк «My Name Is Human», які атрымаў станоўчыя водгукі і вялікую папулярнасць у ЗША[4]. Кампазіцыя ўвайшла ў спіс намінантаў «Лепшая рок-песня» на 59-й цырымоніі ўручэння Грэмі[13].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Дэталі | Самая высокая пазіцыя ў чарце | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
US [14] |
US Alt. [15] |
US Dig. [16] |
US Hard [17] |
US Rock [18] |
US Sales [19] |
NZ [20] | ||
Mister Asylum |
|
56 | — | 9 | 2 | 7 | 23 | — |
The Boy Who Died Wolf |
|
28 | 1 | 8 | 2 | 2 | 16 | 10 |
Кампіляцыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Highly Suspect (2011)
Міні-альбомы (EP)
[правіць | правіць зыходнік]- First Offense (2009)
- The Gang Lion EP (2010)
- The Worst Humans (2012)
- Black Ocean (2013)
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Год | Самая высокая пазіцыя ў чарце | Сертыфікат | Альбом | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
US Main. [21] |
US Alt. [22] |
US Rock [23] |
US Air. [24] |
NZ [25] | ||||
«Lydia» | 2015 | 4 | 24 | 26 | 14 | — |
|
Mister Asylum |
«Bloodfeather» | 5 | 37 | — | 21 | — | |||
«My Name Is Human» | 2016 | 1 | 20 | 12 | 7 | — |
|
The Boy Who Died Wolf |
«Little One» | 2017 | 2 | 26 | 21 | 12 | — |
Музычныя відэакліпы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Назва | Рэжысёр | Альбом | Спасылка |
---|---|---|---|---|
2012 | «Bath Salts» | Jamie Northrup | Mister Asylum | [27] |
2015 | «Lydia» | TS&R | [28] | |
2016 | «Bloodfeather» | [29] | ||
«Serotonia» | Johnny Stevens | The Boy Who Died Wolf | [30] | |
2017 | «My Name Is Human» | Marc Klasfeld | [31] | |
«Little One» | Djay Brawner & Johnny Stevens | [32] |
Склад гурта
[правіць | правіць зыходнік]- Джоні Стывенс — саліст, гітара, сінтэзатар, фартэпіяна
- Раян Мэер — барабан, вакал
- Рыч Мэер — бас-гітара, вакал
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Год | Прэмія | Назва музычнай працы | Намінацыя | Вынік | Спасылка |
---|---|---|---|---|---|
2016 | 58-я цырымонія «Грэмі» | «Lydia» | Лепшая рок-песня | Намінацыя | |
«Mister Asylum» | Лепшы рок-альбом | Намінацыя | |||
2017 | 59-я цырымонія «Грэмі» | «My Name Is Human» | Лепшая рок-песня | Намінацыя | |
«Alternative Press Music Awards» | «Highly Suspect» | Лепшы хардрок выканаўца | Намінацыя | ||
«Bloodfeather» | Лепшае музычнае відэа | Намінацыя | |||
2018 | «2018 iHeartRadio Music Awards» | «Highly Suspect» | Рок-выканаўца года | Намінацыя |
Зноскі
- ↑ SiriusXM Octane on Instagram: "I gladly joined the guys in Highly Suspect in their hazing of new band mate Matt. Hear Highly Suspect's new songs '16' and 'Upperdrugs'…" (англ.). (англ.)
- ↑ Highly Suspect Debuts Grungy New Track . (англ.)
- ↑ Grammy Nominations Announced; Included Slipknot, Sevendust, Highly Suspect and Ghost . (англ.)
- ↑ а б Highly Suspect Detail Second Album, 'The Boy Who Died Wolf' -- exclusive . (англ.)
- ↑ Highly Suspect - Chart history - Billboard . (англ.)
- ↑ New HIGHLY SUSPECT Album 'MCID' To Feature Collaboration With GOJIRA . (англ.)
- ↑ Miller, Jay N.. MUSIC SCENE: Highly Suspect Revel in the Growing Buzz . Enterprise News (4 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 14 квітня 2019. (англ.)
- ↑ Coscarelli, Joe. In Grammy Race, the Band Highly Suspect Marvels at Its Surprising Double Shot . The New York Times (14 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 січня 2019. (англ.)
- ↑ 10 New Artists You Need to Know Now . Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 16 листопада 2017. (англ.)
- ↑ Highly Suspect Reveal 'The Boy Who Died Wolf' Album Details . Loudwire. Архівавана з першакрыніцы 15 січня 2022. (англ.)
- ↑ Highly Suspect on iTunes . Архівавана з першакрыніцы 11 січня 2019. (англ.)
- ↑ Erlewine, Stephen Thomas. The Boy Who Died Wolf - Highly Suspect . AllMusic. Архівавана з першакрыніцы 22 серпня 2021. (англ.)
- ↑ "Grammys 2017: Beyonce, Drake, Rihanna, Kanye West Lead Nominees".
- ↑ Highly Suspect – Chart History – Billboard 200 . Billboard. Архівавана з першакрыніцы 14 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Chart History – Alternative Albums . Billboard. Архівавана з першакрыніцы 9 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Chart History – Digital Albums . Billboard. Архівавана з першакрыніцы 20 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Chart History – Hard Rock Albums . Billboard. Архівавана з першакрыніцы 9 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Chart History – Top Rock Albums . Billboard. Архівавана з першакрыніцы 20 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Chart History – Top Album Sales . Billboard. Архівавана з першакрыніцы 20 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. . nztop40.co.nz. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Chart History – Mainstream Rock . Billboard. Архівавана з першакрыніцы 7 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Chart History – Alternative Songs . Billboard. Архівавана з першакрыніцы 9 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Chart History – Hot Rock Songs . Billboard. Архівавана з першакрыніцы 9 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Chart History – Rock Airplay . Billboard. Архівавана з першакрыніцы 9 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ NZ Heatseekers Singles Chart . Архівавана з першакрыніцы 19 квітня 2017. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ а б UNSUPPORTED OR EMPTY REGION: {{{region}}}. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Bath Salts (Official Video) . YouTube (23 серпня 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 травня 2017. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Lydia (Official Video) . YouTube (26 червня 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 червня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Bloodfeather (Official Video) . YouTube (19 березня 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 травня 2017. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Serotonia (Official Music Video) . YouTube (29 лютого 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – My Name Is Human (Official Video) . YouTube (23 лютого 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 березня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)
- ↑ Highly Suspect – Little One (Official Video) . YouTube (26 квітня 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 травня 2018. Праверана 4 квітня 2018. (англ.)