Агульная даўжыня вар’іруе ад 25 да 38 см, падвід D. punctatus regalis мае даўжыню ад 38 да 46 см. Самкі буйнейшыя за самцоў. Галава маленькая. Тулава вытанчанае, стройнае. Афарбоўка — ад светла-шэрага да чорнага колеру, і амаль заўсёды ззаду галавы прысутнічае яркая жоўтая або аранжавая паласа. Жывот аранжавы, а хвост знізу чырвоны. Ва ўзбуджаным стане змяя падымае згорнуты ў кольца хвост, дэманструючы яркую афарбоўку.
Жыве на вільготных участках. Вядзе ўтойлівы, начны спосаб жыцця. Харчуецца саламандрамі, яшчаркамі і жабамі, а таксама дажджавымі чарвякамі і змеямі іншых відаў. Для абароны выкарыстоўвае сваё падабенства з прадстаўнікамі роду Micrurus.
Яйцакладучая змяя. Самка адкладае ад 3 да 10 падоўжаных яец белага колеру. Палавая сталасць надыходзіць ва ўзросце трох гадоў.
Працягласць жыцця можа складаць у сярэднім 10 гадоў, максімальна — 15 гадоў, у няволі, пры добрым доглядзе, змеі як правіла жывуць даўжэй, чым у дзікай прыродзе.
Змеі цэняцца ў гандляроў жывёламі з-за іх прывабнай афарбоўкі, яны таксама гуляюць важную ролю ў даследаваннях і адукацыі. Паколькі яны не ўяўляюць ніякай рэальнай пагрозы для людзей, то ідэальна падыходзяць для працы з малодшымі дзецьмі ў школе. Змеі таксама дапамагаюць кантраляваць папуляцыю шкоднікаў.
Conant, R., J. Collins. 1998. A field guide to reptiles & amphibians of eastern and central North America, 3rd ed., expanded. Boston: Houghton Mifflin Company.
Dundee, H., M. Miller III. 1968. Aggregative behavior and habitat conditioning by the prairie ringneck snake, Diadophis punctatus arnyi. Tulane Studies in Zoology and Botany, 15(2): 41-58.
Elmberg, J. 1980. Herpetological observations 77-78 [in Vernon county, Wisconsin]. Fältbiologerna Umea.