Перайсці да зместу

DNS

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Назва: Domain Name System
Узровень (па мадэлі OSI): Прыкладны
Сямейства: TCP/IP
Порт/ID: 53/TCP, 53/UDP
Прызначэнне пратаколу: Дазвол даменных імёнаў
Спецыфікацыя: RFC 1034, RFC 1035 / STD 13
Асноўныя рэалізацыі (кліенты): Убудаваны ва ўсе сеткавыя АС
Асноўныя рэалізацыі (серверы): BIND, PowerDNS ці Microsoft DNS Server
Схема працы DNS.

Domain Name System (DNS; бел.: сістэма даменных імёнаў) — іерархічная размеркаваная сістэма наймення камп’ютараў, службаў і іншых рэсурсаў, далучаных да Інтэрнэту ці прыватнай сеткі. DNS захоўвае звесткі пра даменныя імёны і злучае іх з удзельнікамі сеткі. Служба DNS займаецца апрацоўкай запытаў ад іншых удзельнікаў на развязанне сувязі паміж даменным імем і ўдзельнікам сеткі і вяртае крыніцы запыту выніковы адрас. Такім чынам, DNS з’яўляецца адной з найістотнейшых частак Інтэрнэту, без якой ён не можа функцыянаваць.

Асноўнай задачай DNS з’яўляецца пераўтварэнне імя хоста, зразумелага для чалавека, у IP-адрас, зразумелы для камп’ютара. Для ўзору: www.example.com будзе пераўтвораны ў адрасы 192.0.43.10 (IPv4) і 2620:0:2d0:200::10 (IPv6). У гэтым служба DNS цалкам падобная да тэлефоннай кнігі, але звесткі ў DNS бесперапынна змяняюцца і абнаўляюцца, што дазваляе змяняць фактычны адрас рэсурса (IP-адрас), не змяняючы зручнае ў карыстанні даменнае імя ў адрасах электроннай пошты і URL.

  • RFC 1034 — Domain Names — Concepts and Facilities
  • RFC 1035 — Domain Names — Implementation and Specification
  • RFC 1912 — Common DNS Operational and Configuration Errors
  • RFC 1591 — Domain Name System Structure and Delegation
  • RFC 1713 — Tools for DNS Debugging
  • RFC 2606 — Reserved Top Level DNS Names