Cigarettes After Sex
Cigarettes After Sex | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры |
інды-рок шугейзін[1] эмбіент дрым-поп[1] |
Гады | 2008 — цяперашні час |
Краіна | ЗША |
Адкуль | Эль-Паса, Тэхас |
Лэйблы | Partisan[2] |
Склад |
Грэг Гансалес Джэйкаб Томскі Філіп Табс Рэндзі Мілер |
cigarettesaftersex.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Cigarettes After Sex — амерыканскі інды-рок-гурт[3] з горада Эль-Паса, створаны Грэгам Гансалесам. Першы міні-альбом, пад назвай I., выпушчаны ў 2012 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гурт была заснаваны ў Эль-Паса, штат Тэхас, у 2008 годзе.[4] Гансалес запісваў першы міні-альбом I. на лесвіцы сваёй альма-матэр, Тэхаскага ўніверсітэта ў Эль-Паса, называючы гэты досвед «у асноўным як аварыю, свайго роду эксперымент».[5] У міні-альбом увайшлі такія кампазіцыя як «Nothing’s Gonna Hurt You Baby», «I’m a Firefighter», «Dreaming of You», and «Starry Eyes» і інш.
Гансалес пераехаў у Бруклін, Нью-Ёрк, дзе быў запісаны і выпушчаны ў 2015 годзе сінгл Affection разам з кавер-версіяй кампазіцыі «Keep On Loving You» гурта REO Speedwagon.[6][7]
Праз музычныя рэкамендацыі, песні гурта атрымалі большь за некалькі мільёнаў праглядаў на YouTube, што прывяло да канцэртнай дзейнасьці па многіх краінах Еўропы, Азіі і ЗША. Cigarettes After Sex выпусцілі свой дэбютны поўнафарматны альбом 9 чэрвеня 2017 года.[5][8][9]
Трэк «Nothing’s Gonna Hurt You Baby» суправаджаў 7 эпізод серыялу The Handmaid’s Tale.[10][11]
Музычны стыль і ўплыў
[правіць | правіць зыходнік]У водгуку для Noisey by Vice Крысціна Какуріс (Christina Cacouris) апісвае Cigarettes After Sex як «элементарны, туманны і рамантычны, але з нуарнымі гранямі».[5] Гансалес цытуе Франсуазу Ардзі, як яго любімую спявачку, таксама вялікі ўплыў аказала творчасць Майлса Дэйвіса.[5] Музычны блог Eardrums Music апісвае творчасць гурта як «павольную, мройную і прыгожую з цудоўным, пяшчотным вакалам і вельмі добрай лірыкай», і параўноўвае яго з Mazzy Star.[12]
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Грэг Гансалес — заснавальнік, вакал, электрагітара, акустычная гітара, бас.
- Філіп Табс — клавішныя, электрагітара.
- Рэндзі Мілер — бас.
- Джэйкаб Томскі — барабаны.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Cigarettes After Sex (2017)
- Cry (2019)
- X's (2024)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://www.sputnikmusic.com/news/37724/new-cigarettes-after-sex-album/
- ↑ https://cigsaftersex.lnk.to/preorder-cas
- ↑ http://www.undertheradarmag.com/reviews/cigarettes_after_sex_cry/
- ↑ Cigarettes After Sex - Tickets - The Echo - Los Angeles, California - April 27th, 2016(недаступная спасылка). The Echo and Echoplex. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2017. Праверана 23 ліпеня 2017.
- ↑ а б в г The Diehard Romanticism of Cigarettes After Sex . NOISEY. Праверана 13 красавіка 2016.
- ↑ Records(недаступная спасылка). Cigarettes After Sex. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2016. Праверана 23 ліпеня 2017.
- ↑ Review / Cigarettes After Sex / Affection(недаступная спасылка). Independent Music News. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2018. Праверана 23 ліпеня 2017.
- ↑ http://www.cigarettesaftersex.com/
- ↑ Cigarettes After Sex - 10 New Artists You Need to Know: January 2016 . Rolling Stone. Праверана 14 красавіка 2016.
- ↑ The Handmaid's Tale - S1 · E7 · The Other Side . tunefind. Праверана 13 ліпеня 2017.
- ↑ The End Credits Song In 'The Handmaid's Tale' Episode 9 Epitomizes Moira's Spirit . BUSTLE. Праверана 13 ліпеня 2017.
- ↑ New Music: Cigarettes After Sex – "Affection"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2019. Праверана 13 красавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]