30 лютага
30 лютага — каляндарная дата. Паводле Грыгарыянскага календара у лютым 28 дзён (у высакосным годзе — 29), але 3 разы ў лютым было 30 дзён (два з іх — як верагодна).
30 лютага 1712 года ў Швецыі
[правіць | правіць зыходнік]У 1699 годзе ў Шведскім каралеўстве, куды уваходзіла і Фінляндыя, вырашылі перайсці з Юліянскага календара на Грыгарыянскі. Але шведы не сталі ссоўваць каляндар на 11 накапіўшыхся да таго часу дзён, а вырашылі рабіць пераход паступова, прапускаючы высакосныя гады на працягу 40 гадоў, т.б. усе гэтыя гады пасля 28 лютага павінна было ісці 1 сакавіка і кожныя 4 гады яны б на адзін дзень набліжаліся да грыгарыянскага календара. Такім чынам, 1700 год быў невысакосным у Швецыі. Але, нягледзячы на прыняты план, 1704 і 1708 гады былі высакоснымі. З-за гэтага на працягу 11 гадоў шведскі каляндар апярэджваў на адзін дзень юліянскі каляндар і адставаў на дзесяць дзён ад грыгарыянскага. У 1711 годзе кароль Карл XII вырашыў адмовіцца ад рэформы і вярнуцца да юліянскага календара. Дзеля гэтага ў 1712 годзе да лютага дадалі два дні і, такім чынам, у Швецыі ў 1712 годзе было 30 лютага. Канечна Швецыя перайшла на Грыгарыянскі каляндар у 1753 годзе звычайным для ўсіх краін чынам — дзень, які ішоў за 17 лютага, аб’явілі 1 сакавіка.
30 лютага ў 1930 і 1931 гадах у СССР
[правіць | правіць зыходнік]У 1929 годзе ў СССР прапаноўвалася ўвесці савецкі рэвалюцыйны каляндар, дзе кожны тыдзень меў бы пяць дзён (пяцідзёнкі) і кожны месяц працягваўся б 30 дзён ці роўна 6 тыдняў. Пакінутыя 5 ці 6 дзён рабіліся б «бязмесячнымі канікуламі»[1].
Многія крыніцы сцвярджаюць, што прапанову прынялі, і ў СССР у двух гадах было 30-га лютага. Але на праўдзе прынялі толькі прапанову ўвядзення пяцідзёнак пры захаванні традыцыйных тыдняў.
У Старажытным Рыме
[правіць | правіць зыходнік]Навуковец XIII ст. Сакрабоска сцвярджаў, што люты ў Юліянскім календары меў 30 дзён з 44 да н.э. да 8 года н.э., калі імператар Аўгуст скараціў люты на адзін дзень, каб дадаць яго да жніўня (месяца, які ў Рымскай імперыі быў названы ў яго гонар), бо месяц названы ў гонар яго папярэдніка Юлія Цэзара меў на адзін дзень болей. Але няма ніякіх гістарычных доказаў, што гэта было менавіта так, і ёсць верагоднасць, што гэта міф, хаця і вельмі стары.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- www.tonderling.dk/claus/calpic/feb1712.html(недаступная спасылка) (англ.)
- 30 days in February 1712 Архівавана 3 сакавіка 2012. (англ.)
- www.algonet.se/~hogman/tiderakning_eng.htm Архівавана 18 красавіка 2001. (англ.)
- Russia.html(недаступная спасылка) (англ.)