Акінава (прэфектура)
Прэфектура Акінава на карце Японіі Карта прэфектуры Акінава | |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Японія |
Рэгіён | Кюсю |
Востраў | астравы Рукю |
Каардынаты | 26°11′ пн. ш. 127°33′ у. д.HGЯO |
Інфармацыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | Наха |
ISO 3166-2:JP | JP-47 |
Статыстыка | |
Плошча | 2 276,49 км² (43-я) |
% вады | 0,5 % |
Насельніцтва | (на 1 сакавіка 2012) |
Усяго | 1 406 260 чалавек (30-я) |
Шчыльнасць | 617,73 чал./км² |
Паветаў | 4 |
Муніцыпалітэтаў | 41 |
Сімволіка | |
Сцяг прэфектуры |
|
Эмблема прэфектуры |
|
Дрэва | Хвоя лючуская (Pinus luchuensis) |
Кветка | Эрытрына стракатая (Erythrina variegata) |
Птушка | Акінаўскі дзяцел (Sapheopipo noguchii) |
Адміністрацыя | |
Губернатар | Хіракадзу Накаіма |
Афіцыйны сайт (яп.) |
Акіна́ва (яп.: 沖縄県 Акінава-кэн, на акінаўскім дыялекце рукюскай мовы — Утына:-кэн) — самая паўднёвая прэфектура Японіі, якая складаецца з сотняў малых астравоў, якія ўтвараюць архіпелаг Рукю працягласцю больш за 1000 км. Плошча прэфектуры складае 2 276,49 км²,[1] насельніцтва — 1 406 260 чалавек (1 сакавіка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 617,73 чал./км².
Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Наха.
Спрэчная тэрыторыя паміж Кітаем і Японіяй — астравы Сэнкаку (астравы Дзяаюй) — таксама лічыцца часткай прэфектуры Акінава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 14 стагоддзя на тэрыторыі прэфектуры Акінава існавала дзяржава Рукю. Кіраўнік яе меў тытул вана і лічыўся васалам кітайскага імператара. У 1609 годзе гэта дзяржава была заваявана самураямі роду Сімадзу з паўднёваяпонскага ўдзела Сацума. Заваёўнікі захавалі фармальную незалежнасць жыхароў Рукю, але пасадзілі ў сталіцы дзяржавы свайго намесніка-наглядчыка. З тых часоў Рукю знаходзілася ў падвойнай васальнай залежнасці ад Кітая і Японіі[3].
У 1872 годзе японскі ўрад у аднабаковым парадку пераназваў дзяржава Рукю ў аўтаномны ўдзел Рукю-хан, а ў 1879 годзе канчаткова анексаваў яго, утварыўшы прэфектуру Акінава. Да 1912 года японцы пакінулі ў прэфектуры старую сістэму кіравання, падаткаў і гаспадарання. Адсутнасць мадэрнізацыі прывяла да хранічнага сацыяльна-эканамічнага адставання прэфектуры ад рэгіёнаў Цэнтральнай Японіі. Значная частка насельніцтва пакінула радзіму ў пошуках заробку, пераехаўшы на японскія астравы Хонсю і Кюсю ці амерыканскія Гаваі[3].
Акінава моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Падчас бітвы за Акінаву ў 1945 годзе паміж войскамі Японіі і ЗША загінулі сотні тысяч мірных жыхароў. Колькасць ахвяр была вялікай з-за патрабавання японскага ўрада і ваенных не здавацца ў палон. Пасля вайны Акінава знаходзілася ў зоне амерыканскай акупацыі. Нягледзячы на аднаўленне незалежнасці Японіі ў красавіку 1952 года, астравы Рукю засталіся пад кантролем ЗША. Амерыканцы выношвалі планы аднаўлення на іх месцы дзяржавы, аднак пад ціскам грамадскасці і палітычнай мэтазгоднасці вярнулі Акінаву японскаму боку[3].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У прэфектуры Акінава размешчана 11 гарадоў і 4 павета (11 пасёлкаў і 19 сёлаў).
Гарады
[правіць | правіць зыходнік]Спіс гарадоў прэфектуры:
|
Паветы
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Эмблема прэфектуры была апублікавана 15 мая 1972 года[4]. Яна ўяўляе сабой стылізаваную літару «O». Сцяг зацвердзілі 13 кастрычніка 1972 года[5].
Кветкай прэфектуры абралі эрытрыну стракатую, дрэвам — хвою лючускую, птушкай — акінаўскага дзятла, а рыбай — pterocaesio digramma[6].
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 沖縄県の推計人口 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Акінава (1 сакавіка 2010). — Насельніцтва прэфектуры Акінава. Праверана 28 красавіка 2010.
- ↑ а б в Мэдзаки Сигэкадзу, Такара Кураёси. Префектура Окинава. История // Энциклопедия Ниппоника: в 26 тт. 2-е издание. — Токио: Сёгакукан, 1994—1997.
- ↑ 第3編 行政通則/第1章 通則/第1節 県庁の位置・県章等 (яп.) . Okinawa Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
- ↑ 第3編 行政通則/第1章 通則/第1節 県庁の位置・県章等 (яп.) . Okinawa Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
- ↑ 全国知事会ホームページ (яп.)(недаступная спасылка). National Governors' Association. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акінава
- Афіцыйны сайт (яп.)
- ОКИНАВА // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
- Акінава (прэфектура ў Японіі) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- 沖縄県 (яп.) . Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Міядзакі. Праверана 23 ліпеня 2010.
- 沖縄県内市町村 (яп.) . Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Міядзакі. Праверана 23 ліпеня 2010.