Міэ
Прэфектура Міэ на карце Японіі Карта прэфектуры Міэ | |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Японія |
Рэгіён | Кінкі |
Востраў | Хонсю |
Каардынаты | 34°43′49″ пн. ш. 136°30′31″ у. д.HGЯO |
Інфармацыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | Цу |
ISO 3166-2:JP | JP-24 |
Статыстыка | |
Плошча | 5 777,31 км² (25-я) |
% вады | 0,7 % |
Насельніцтва | (на 1 мая 2010) |
Усяго | 1 855 417 чалавек (23-я) |
Шчыльнасць | 321,16 чал./км² |
Паветаў | 7 |
Муніцыпалітэтаў | 29 |
Сімволіка | |
Сцяг прэфектуры |
|
Эмблема прэфектуры |
|
Дрэва | Сугі японскі кедр (Cryptomeria japonica) |
Кветка | Касач (Iris ensata) |
Птушка | Снягір Charadrius alexandrinus) |
Адміністрацыя | |
Губернатар | Акіхіка Нора |
Афіцыйны сайт (яп.) |
Міэ (яп.: 三重県 Міэ-кэн) — прэфектура, якая займае паўднёвую частку паўвострава Кіі ў рэгіёне Кінкі (часам яе адносяць да рэгіёна Цюбу) вострава Хонсю ў Японіі. Плошча прэфектуры складае 5 777,31 км²,[1] насельніцтва — 1 855 417 чалавек (1 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 321,16 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Цу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прэфектура Міэ займае тэрыторыю, якая адпавядае гістарычным абласцям Ісэ, Сіма і Іга, а таксама невялікую частку на ўсходзе правінцыі Кіі. Пераарганізацыя адбылася ў эпоху рэстаўрацыі Мэйдзі, тады (у 1871) прэфектура атрымала назву «Аноцу», але ўжо ў 1872 годзе прэфектура была пераназвана ў Міэ, а сталіца перанесена з Цу ў Ёкаіці, але на наступны год сталіца вярнулася назад у Цу, а ў 1876 годзе прэфектура аб'ядналася з паўднёвай прэфектурай Ватарай і прыняла сучасныя межы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прэфектура Міэ знаходзіцца на паўднёвым усходзе паўвострава Кіі. Прэфектура размяшчаецца на беразе заліва Ісэ, узбярэжжа цягнецца 600 км. На паўночны ўсход ад Міэ знаходзіцца прэфектура Гіфу, на поўначы — прэфектура Сіга, на паўночным захадзе — прэфектура Кіёта, на захадзе — прэфектура Нара, на паўднёвым захадзе — прэфектура Вакаяма. Увесь паўвостраў зрэзаны горамі, вялікія гарады размешчаны пераважна на ўзбярэжжы.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У прэфектуры Міэ размешчана 14 гарадоў і 7 паветаў (15 пасёлкаў).
Гарады
[правіць | правіць зыходнік]Спіс гарадоў прэфектуры:
Паветы
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлкі паводле паветаў:
Культура
[правіць | правіць зыходнік]На поўдні прэфектуры размешчаны свяцілішчы Кумана.
Славутасці і турызм
[правіць | правіць зыходнік]-
Кумірня ў Ісэ
-
Нырчыха за жэмчугам
-
Бухта Аго
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Эмблема прэфектуры была прынята 20 красавіка 1964 года. Яна была ўтворана ад сімвала хіраганы «мі» (яп.: み), першага склада ў назве прэфектуры. Абрысы эмблемы сімвалізуюць прагрэс прэфектуры, а круг у цэнтры — знакамітыя жамчужыны Міэ[3]. Сцяг афіцыйна не зацвярджаўся.
Кветкай прэфектуры 22 верасня 1969 годзе абралі касач мечападобны, дрэвам — крыптамерыю японскую (20 кастрычніка 1966), птушкай — марскога зуйка (20 чэрвеня 1972), а рыбай — Panulirus japonicus (2 лістапада 1990). Жывёлай прэфектуры лічыцца антылопа (24 лістапада 1964)[3].
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 人口・世帯の動き 平成22年5月1日現在 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Міэ (1 мая 2010). — Насельніцтва прэфектуры Міэ. Праверана 16 ліпеня 2010.
- ↑ а б Mie's Symbols (англ.)(недаступная спасылка). Mie Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міэ
- Афіцыйны сайт прэфектуры Архівавана 3 лютага 2011. (яп.)
- МИЭ // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
- Міэ (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- 三重県 (яп.) . Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Міэ. Праверана 23 ліпеня 2010.
- 三重県内市町 (яп.) . Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Міэ. Праверана 23 ліпеня 2010.