Юрый Васілевіч Глазкоў
Юрый Васілевіч Глазкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 снежня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2007 |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1982) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Юрый Васілевіч Глазкоў (3 снежня 1930, г. Таганрог, Растоўская вобласць, Расія — 2007) — фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1982), прафесар (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Узбекскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Алішэра Наваі (фізіка-матэматычны факультэт, 1953), Дзяржаўны аптычны інстытут імя С. І. Вавілава (аспірантура, 1957).
Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1957—1969, навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1969 — загадчык кафедры будовы рэчыва хімічнага факультэта, з 1992 — прафесар кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта, з 1994 — вядучы навуковы супрацоўнік кафедры арганічнай хіміі хімічнага факультэта), Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі (1997—2005, вядучы навуковы супрацоўнік).
Навуковыя інтарэсы: фотахімія; спектраскапія каардынацыйных злучэнняў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Радиоспектроскопия промежуточных продуктов фотохимических реакций с участием порфириновых соединений : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.05 / Глазков Юрий Васильевич. ― Минск, 1981.
- Применение инфракрасной спектроскопии к изучению кристаллизации стекол системы окись натрия — кремнезем : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / Ю. В. Глазков. ― Минск, 1962.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Болсун А. І. Глазкоў Юрый Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 284. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Глазков Юрий Васильевич / А. И. Болсун // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 44.
- Глазков Юрий Васильевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 62—63.
- Глазков Юрий Васильевич // Физический факультет / Белорусский государственный университет. ― Минск, 2008. — С. 112—113.
- Нарадзіліся 3 снежня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Таганрогу
- Памерлі ў 2007 годзе
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
- Выкладчыкі хімічнага факультэта БДУ
- Выкладчыкі фізічнага факультэта БДУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выкладчыкі БДУ
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі