Эней
Выгляд
Эней(грэч. Αἰνείας — у антычнай міфалогіі адзін з галоўных абаронцаў Троі, легендарны родапачынальнік рымлян.
Паводле Іліяды, унік смерці ў Траянскай вайне праз умяшанне багоў, бо яму было наканавана працягнуць дынастыю траянскіх цароў і адрадзіць славу траянцаў у іншай зямлі. Гэта версія ў аснове Энеіды Вергілія — асноўная крыніцы міфа пра Энея. Пасля працяглых вандраванняў Эней са спадарожнікамі прыбыў у Італію, дзе дамогся шлюбу з мясцовай царэўнай Лавініяй і заснаваў горад, якому даў яе імя. Ад Энея і яго сына Іула выводзіў сваё паходжанне рымскі патрыцыянскі род Юліяў, да якога належалі Юлій Цэзар і Актавіян Аўгуст.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эней