Эльба
Эльба | |
---|---|
ням. Elbe, чэшск. Labe | |
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1165 км |
Басейн | 145 500 км² |
Расход вады | 750 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | Giant Mountains[d] |
• Каардынаты | 50°46′34,3″ пн. ш. 15°32′07,10″ у. д.HGЯO |
Вусце | Паўночнае мора |
• Месцазнаходжанне | каля горада Куксхафэн |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 53°52′24,90″ пн. ш. 8°55′23,47″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | [[Паўночнае мора|Паўночнае мора]] |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́льба, Лаба (ням.: Elbe, чэшск.: Labe, в.-луж.: Łobjo, лац.: Albis) — рака ў Чэхіі і Германіі.
Даўжыня ракі 1165 км. Плошча вадазбору 148,5 тыс. км². Пачынаецца ў Чэхіі ў гарах Крконаша (Судэты), цячэ ў адгор’ях Рудных гор і гор Саксонскай Швейцарыі, працякае ў асноўным па тэрыторыі Германіі, перасякае Паўночна-Германскую нізіну і ўпадае ў Паўночнае мора каля Куксгафена (ням.: Cuxhaven), утвараючы эстуарый даўжынёй каля 100 км.
Асноўныя прытокі: Шварцэ-Эльстэр, Хафель (справа) і Влтава, Мульдэ, Заале, Орліцэ, Упа (злева). У басейне ракі возера Чорнае (Чэхія).
З гісторыі
[правіць | правіць зыходнік]У 1945 годзе, незадоўга да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія войскі былі зажатыя паміж арміямі Саюзнікаў з захаду і Савецкімі войскамі з усходу. 25 красавіка яны сустрэліся побач з Таргаў на Эльбе. Гэтая падзея атрымала назву Сустрэча на Эльбе.
Гарады на Эльбе
[правіць | правіць зыходнік]Чэхія
[правіць | правіць зыходнік]Германія
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 111—112. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльба
- Муранов А. П. Эльба (река)(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)