Чэчэльнык
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Чэчэльнык[1] (укр.: Чечельник) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Былы[2] раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны за 160 км на паўднёвы ўсход ад Вінніцы недалёка ад адміністрацыйнай мяжы з Адэскай вобласцю на паўднёвым усходзе Падолля. Паселішча мае статус мястэчка з 1635 г. У 1795—1812 гг. мястэчка называлася Альгопаль і было цэнтрам павета. Харчовая прамысловасць, у прыватнасці сахараварня (заснавана ў 1875 г.), спіртавы, камбікормавы і цагляны заводы, прамкамбінат і інш.