Чан Ван Куанг
Чан Ван Куанг | |
---|---|
Дата нараджэння | 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 2013[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | В’етнамская народная армія |
Гады службы | 1945—1995 |
Званне | старшы генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны |
Індакітайская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні |
Чан Ван Куанг, альбо Тран Ван Куанг (в’етн.: Trần Văn Quang; 1917 — 3 лістапада 2013) — старшы генерал-лейтэнант В’етнамскай народнай арміі, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў. У розны час займаў пасады палітычнага камісара 4-й ваеннай зоны, начальніка дэпартамента аперацый, намесніка начальніка Генштаба, камандуючага 678-м армейскім корпусам, намесніка міністра абароны і кіраўніка Асацыяцыі ветэранаў В’етнама.
Імя пры нараджэнні — Чан (Тран) Тхук Кінх (в’етн.: Trần Thúc Kính).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1917 годзе ў камуне Нгі Хоа аднайменага раёна правінцыі Нгеан.
У 1936 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Індакітая. З 1938 па 1939 гады быў членам партыйнага камітэта Сайгон-Чалон. У 1939 годзе арыштаваны французскімі ўладамі. У кастрычніку 1940 года збег з турмы, але ў красавіку 1941 года злоўлены і прысуджаны да пажыццёвага зняволення[2].
У чэрвені 1945 года быў вызвалены з турмы і ўступіў у правінцыйны камітэт паўстання Нгеаня. У 1946 годзе прызначаны на пасаду палітычнага камісара камандавання ваеннай абароны. У лістападзе 1946 года стаў палітычным камісарам 4-й ваеннай зоны.
З 1948 па 1949 гады займаў пасаду камандзіра і палітычнага камісара падраздзялення Бінь-Тры-Тхіен. У маі 1950 года прызначаны палітычным камісарам 304-га батальёна[3].
У 1953 годзе заняў пасаду дырэктара Дэпартамента аперацый Генеральнага штаба, у першую чаргу адказваючы за кампанію ў Д’енб’енфу.
У 1958 годзе стаў намесніка начальніка Генеральнага штаба В’етнамскай народнай арміі і дырэктарам Аператыўнага ўпраўлення[4]. У 1961 годзе накіраваны ў Паўднёвы В’етнам, дзе служыў пры цэнтральным аддзеле. У 1965 годзе стаў камандуючым IV ваеннай акругай; у 1966—1973 гг. — камандуючы і палітычны камісар ваеннай акругі Тры-Тхіен, а таксама сакратар партыйнага камітэта Тры-Тхіен-Хюэ.
У 1974 годзе пераведзены на пасаду намесніка начальніка Генштаба. З 1978 па 1981 гады быў камандуючым 678-й арміі і палітычным камісарам В’етнамскай добраахвотніцкай арміі ў Лаосе[5].
У 1981 годзе быў прызначаны намеснікам міністра нацыянальнай абароны, а ў 1984 годзе даслужыўся да старшага генерал-лейтэнанта.
З 1992 па 2002 год быў прэзідэнтам Асацыяцыі ветэранаў В’етнама.
Памёр 3 лістапада 2013 года ў Ханоі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Самым уплывовым братам быў рэвалюцыйны актывіст Тран Ван Кунг (1906—1977), першы сакратар першай камуністычнай ячэйкі ў В’етнаме (Дом 5Д, вуліца Хэм Лонг). Іншы яго брат, Тран Тхук Вінь (Тран Ван Туй; 1910—1993), быў начальнікам упраўлення кампаніі грамадскай бяспекі Ха Цінь. Яшчэ адзін, Тран Ван Бань, служыў у в’етнамскай арміі і даслужыўся да звання палкоўніка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Залатая Зорка[6]
- Ордэн Ха Шы Міна
- Ордэн Ваенных заслуг I ступені
- Медаль Перамогі I ступені
- Ордэн Супраціву I ступені[7]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Tổ chức trọng thể lễ tang Thượng tướng Trần Văn Quang
- ↑ «Thượng tướng Trần Văn Quang, những câu chuyện kể bên lề Ðại hội.» Song Hà, Báo Nhân dân. Cập nhật lúc 10:39, Thứ tư, 09/02/2011 (GMT+7). Lưu trữ 22/10/2012. Truy cập 12/11/2013. archive
- ↑ Sắc lệnh số 67-SL ngày 14/5/1950 của Chủ tịch Nước Việt Nam Dân chủ Cộng hòa. Архівавана 2 мая 2017. Truy cập ngày 13 tháng 6 năm 2013.
- ↑ Sắc lệnh số 64-SL ngày 22/4/1958 của Chủ tịch Nước Việt Nam Dân chủ Cộng hòa. Архівавана 4 сакавіка 2016. Truy cập ngày 13 tháng 6 năm 2013.
- ↑ Hợp tác toàn diện Việt — Lào Quân đội nhân dân Việt Nam Truy cập ngày 13 tháng 6 năm 2013
- ↑ «Trao tặng, truy tặng Huân chương cho cán bộ quân đội.» Архівавана ngày 12 tháng 11 năm 2013. Lê Huy Nam, Đài Tiếng nói Việt Nam. Cập nhật lúc: 17:04, 19/08/2009. Truy cập ngày 13 tháng 6 năm 2013.
- ↑ Thượng tướng Trần Văn Quang từ trần Архівавана ngày 7 tháng 11 năm 2013. VOV Cập nhật lúc: 18:54, 06/11/2013