Перайсці да зместу

Ціпаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шанхайская рэклама 30-х гадоў XX стагоддзя адлюстроўвае дзвюх жанчын, апранутых у ціпаа

Ціпаа (кіт. спр. 旗袍, піньінь qípáo) — гэта распаўсюджаная ў Кітаі доўгая жаночая сукенка, якую першапачаткова насілі маньчжурскія жанчыны[1]. Сучасная яго форма створана ў 1920-х гадах мадэльерамі Шанхая. У самым Шанхаі гэтая форма сукенкі называецца zǎnze або zansae (長衫) уласна доўгая кашуля/сукенка, але паўночны варыянт таго ж слова чаншань (chángshān) пазначае мужчынскую вопратку. Праз кантонскае  (руск.) вымаўленне чхёнсам (cheungsam) слова трапіла ў англійскую мову (cheongsam).

Прыдворныя дамы дынастыі Цын у традыцыйных ціпаа
Сучасная кітаянка ў ціпаа

Склад цы у назве сукенкі ўзыходзіць да кітайскага наймення саслоўя, якое служыла ў Васьмісцяжнай арміі  (руск.), цыжэнь — людзі сцяга. Аснову гэтага саслоўя складалі маньчжуры, нацыянальнай жаночай вопраткай якіх і было ціпаа, у той час шырокая сукенка, што цалкам хавала постаць і пакідала бачнымі толькі галаву, далоні і наскі абутку. У 1636 годзе выйшаў імператарскі ўказ, па якім усе кітаянкі, якія ўваходзілі ў гэтае саслоўе, павінны былі насіць ціпаа замест уласна кітайскага адзення. У 1644 маньчжуры аслабілі гэтае патрабаванне, дазволіўшы большасці насіць кітайскую вопратку, але ціпаа і чаньшан працягвалі паступова распаўсюджвацца[2].

Ціпаа з шоўку насілі толькі багатыя, уплывовыя і знатныя людзі, пры гэтым ціпаа залацістага колеру дазвалялася насіць толькі тым, хто належаў да імператарскай сям’і, а сіні колер, акрамя іх, быў распаўсюджаны ў духавенства. Імператарскія ціпаа ўпрыгожваліся узорам з пяці аблокаў і дзевяці драконаў  (руск.). Простыя людзі выкарыстоўвалі для пашыву ціпаа розныя даступныя ім тканіны[3].

У XX стагоддзі пасля падзення дынастыі Цын у Шанхаі хутка з’явіліся сукенкі, якія адпавядалі новым густам і наймацнейшым чынам кантраставалі са старым ціпаа. Яны моцна аблягалі постаць, а для таго, каб дазволіць нагам рухацца свабодна, па баках сукенкі з’явіліся высокія разрэзы.

Сучаснае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Працоўныя жанчыны Ганконга працягвалі насіць больш практычныя мадэлі ціпаа і ў 1950-я гады. Аднак затым яно было выцеснена больш практычнымі мадэлямі адзення (світарамі, джынсамі і т.п.), ператварыўшыся ў адзенне для асаблівых выпадкаў. Як штодзённае адзенне ціпаа захоўваецца толькі ў сцюардэс, абслуговага персаналу высакакласных гатэляў і ў таму падобных выпадках.

У пачатку XXI стагоддзя ціпаа, галоўным чынам з шоўку, зноў атрымала шырокае распаўсюджванне ў Кітаі, паколькі ўпрыгожвае жанчыну і надае ёй у некаторай ступені імператарскі і каралеўскі дух. Паказы моднай вопраткі на аснове ціпаа зачаравалі вядомага мадэльера П’ера Кардэна[3].

У некаторых пачатковых і сярэдніх школах Ганконга ціпаа выкарыстоўваюць як школьную форму для дзяўчынак.

У відэагульнях даволі часта трапляюцца персанажы, якія носяць ціпаа, таму яго могуць насіць удзельніцы касплэй  (руск.)-мерапрыемства.

Падобныя сукенкі

[правіць | правіць зыходнік]

Ў В’етнаме існуе падобная на ціпаа па паходжанні сукенка аазай. Таксама падобнае жаночае адзенне існуе і ў Тыбеце.

Зноскі

  1. Гл. слоўнікавы артыкул [旗袍] qípáo у крыніцы: 现代汉语词典 (Сяньдай ханьюй цыдянь) (кіт.). — 5-е изд. (2005). — Пекин: Шану іньшугуань, 2010. — С. 1073. — ISBN 9787100043854.
  2. Manchus and Han: Ethnic Relations and Political Power in Late Qing and Early Republican China, 1861—1928 by Edward Rhoads
  3. а б Ципао вчера и сегодня(недаступная спасылка). «Жэньмінь жыбаа» (27 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
  • Андреева Р. П. Ципао // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 374. — ISBN 5-86617-030-2.