Цыта Бурбон-Пармская
Цыта Бурбон-Пармская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Zita di Borbone-Parma | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Елізавета Баварская | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 мая 1892[1][2][…] |
||||||
Смерць |
14 сакавіка 1989[1][2][…] (96 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пармскія Бурбоны[d] | ||||||
Бацька | Роберт I[d] | ||||||
Маці | Марыя Антонія[d] | ||||||
Муж | Карл I Габсбург[4] | ||||||
Дзеці | Ота фон Габсбург, Robert, Archduke of Austria-Este[d], Archduke Carl Ludwig of Austria[d], Archduke Rudolf of Austria[d], Archduchess Elisabeth of Austria[d], Archduchess Adelheid of Austria[d][5], Archduke Felix of Austria[d][5] і Duchess Charlotte, Duchess of Mecklenburg-Strelitz[d][5] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цыта Марыя дэль-Грацые Адэльгонда Мікаэла Рафаэла Габрыэла Джузепіна Антонія Луіза Аньеза Бурбон-Пармская (9 мая 1892 — 14 сакавіка 1989) — апошняя імператрыца Аўстрыі, каралева Багеміі і Венгрыі. Сёмая дачка пармскага герцага Роберта I, які страціў свайго прастола падчас Рысарджымента. Яе роднай сястрой была Марыя-Луіза Бурбон-Пармская, княгіня Балгарыі і маці Барыса III, якая памерла ў 1899 годзе, калі Цыце было сем гадоў.
У 1911 узяла шлюб з эрцгерцагам Карлам, які пасля забойства Франца-Фердынанда стаў спадчыннікам прастола, а ў 1916 — апошнім аўстрыйскім імператарам пад імем Карла I.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе Карл і Цыта з’ехалі ў Швейцарыю, а затым — на Мадэйру, дзе ў 1922 г. імператар сканаў. Цыта Пармская перажыла яго на 67 гадоў, а Аўстрыйскую імперыю — на 71 год. Разам са старэйшым сынам, Ота (1912—2011), яна стаяла на чале дому Габсбургаў.
У першыя гады ўдаўства па прапанове караля Альфонса XIII імператрыца разам з 8 дзецьмі займала мадрыдскі палац Эль-Парда, у 1929 г. пераехала ў Бельгію, падчас Другой сусветнай вайны з’ехала спачатку ў Нью-Ёрк, а затым у Квебек. Пасля вайны пасялілася ў швейцарскім замку Цыцэрс. Пахавана побач з мужам у Імператарскім склепе Капуцынеркірхэ.
У гонар Цыты названы астэроід (689) Цыта , адкрыты ў 1909 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Zita Maria delle Grazie di Borbone, Principessa di Parma // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Zita Zita von Bourbon- Parma // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118637126 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цыта Бурбон-Пармская
- Нарадзіліся 9 мая
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Італія (1861—1946)
- Памерлі 14 сакавіка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Граўбюндэне
- Пахаваныя ў Імператарскім склепе
- Пармскія Бурбоны
- Дамы ордэна Зорнага крыжа
- Асобы
- Каралевы венгерскія
- Імператрыцы аўстрыйскія
- Мужы і жонкі манархаў
- Габсбургі
- Прынцэсы з роду Бурбон-Парма