Хумбаба
Выгляд
Хумбаба, Хувава — пачварны гігант у шумера-акадскай міфалогіі.
Згодна міфічным уяўленням, Хумбаба быў створаны богам сонца і вартаваў міфічную мясціну пасялення багоў - кедравы лес. У эпасе пра Гільгамеша апісваецца наступным чынам: галава падобная львінай, позірк і пашча - смерці, горла - патопу, дыханне - агню. Хумбаба чуе на вялікай адлегласці кожнага, хто парушае межы яго тэрыторыі. У пошуках неўміручасці Гільгамеш і Энкіду ўрываюцца ў лес і падманам забіваюць Хумбабу. Яго галаву перадаюць як ахвяру багам, але тыя гневаюцца і караюць Энкіду смерцю.