Хардэрвейк (нідэрл.: Harderwijk) — горад і абшчына ў Нідэрландах. Насельніцтва — 45468 жыхароў (2012); старажытныя цэрквы, гарадская сцяна, былы ганзейскі горад.
У горадзе з 1648 па 1811 год знаходзіўся Універсітэт Хардэрвейка, вядомы, у прыватнасці, тым, што ў ім вучоную ступень атрымаў у 1735 годзе Карл Ліней. У гады напалеонаўскай акупацыі ўніверсітэт Хардэрвейка быў зачынены французскімі ўладамі.
З 2018 года ў горадзе функцыянуе музей папулярнага нідэрландскага мастака Марыуса ван Докума.