Нарадзіўся ў Мітчэле, Квінсленд, у сям’і жывёлавода. Форд атрымаў адукацыю ў каталіцкай школе Сент-Мэры Каледж Тувумба і стаў настаўнікам. Пасяліўшыся ў Рокхэмптане, ён уступіў у лейбарысцкую партыю і ў групу адукацыі рабочых.
У 1917 годзе быў абраны ў Заканадаўчы сход Квінсленда ад лейбарысцкай партыі па акрузе Рокхэмптан. У 1922 годзе пакінуў гэты пост і быў абраны ў Палату прадстаўнікоў Аўстраліі ад акругі Капрыкорнія.
Неўзабаве Форд зрабіў кар’еру ў лейбарысцкай партыі. Пасля перамогі лейбарыстаў на выбарах 1929 года Форд стаў намеснікам міністра гандлю і мытняў ва ўрадзе Джэймса Скаліна. Будучы адным з найстарэйшых членаў парламента ад лейбарыстаў ён пацярпеў паразу на выбарах 1931 і ў 1932 г. стаў намеснікам лідара апазіцыі. Ён застаецца адзіным намеснікам лідара ЛПА з Квінсленда. Пасля адстаўкі Скаліна ў 1935 годзе, Форд вылучаўся на пасаду партыйнага лідара, але прайграў адзін голас Джону Кёрціну, у асноўным з-за таго што ён падтрымліваў эканамічную палітыку Скаліна.